СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSНе выключана, што Шацілкі ўзніклі ў VI стагоддзі (фотаэкспазіцыя)Напрыканцы жніўня завяршыліся першыя археалагічныя раскопкі ў Шацілках – старадаўняй частцы Светлагорска. Вынікі раскопак пераўзыйшлі чаканні даследчыкаў. Акрамя знаходак, якія адносяцца да ХVI стагоддзя і пазнейшага часу, тут выяўлены матэрыялы значна больш ранніх часоў - перыяду Тураўскага княства (Х – ХІ ст.) і ранняга сярэднявечча (VI – VIII cт.) Раскопкі вяліся ва ўрочышчы Шацілінскі Востраў, якое ўпершыню адзначана ў каралеўскім прывілеі (указе) за 1560 г. Гэты дакумент з’яўляецца першым пісьмовым сведчаннем аб Шацілках. Цяпер Шацілінскі Востраў знаходзіцца на ўскраіне горада, па вуліцы Новай. Менавіта з гэтага месца і пачалася вёска Шацілкі. У 1958 г. Шацілкі былі ператвораны ў гарадскі пасёлак, а ў 1961 г. - у горад з цяперашняй назвай. У жніўні раскопкі выконваў часовы навуковы калектыў, які быў створаны пры Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (БДТУ, г. Менск). У асноўным у калектыў увайшлі жадаючыя навучэнцы і выпускнікі сярэдніх навучальных устаноў. Асновай калектыву сталі навучэнцы, якія з чэрвеня дабраахвотна працавалі на раскопках як у Шацілках, так і ў вёсцы Каралеўская Слабада-2 (Краснаўскі сельскі Савет, Светлагорскі раён). Кіраваў калектывам прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі БДТУ, доктар гістарычных навук С. Рассадзін. Заказчыкам з’яўляўся аддзел культуры Светлагорскага раёна. Дагэтуль лічылася, што Шацілкі ўзніклі ў XV – XVI стагоддзях. Аднак папярэднія вынікі раскопак даюць падставы меркаваць, што паселішча існавала найшмат раней – магчыма, з VI – VII ст. Дакладныя высновы будуць зроблены пасля вывучэння знаходак у Менску. Археалагічныя даследаванні ў Шацілках пачаліся ў 2006 г. з ініцыятывы Светлагорскай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. У мінулым годзе дабраахвотнікі пад кіраўніцтвам навукоўцаў правялі археалагічныя разведкі ў Шацілках, у выніку чаго і было прынята рашэньне аб пачатку раскопак. Мяркуецца, што раскопкі будуць прадоўжаны ў наступным годзе. Праца на археалагічным раскопе. Апошнія дні раскопак былі спякотныя - тэмпература паветра даходзіла да 36 градусаў. Так выглядае археалагічны раскоп пасля завяршэння раскопак. Засыпка раскопа. Сёлета даследаваны ўчастак плошчай 132 кв. м. Сярод знаходак - рэшткі соплаў ад печкі-домніцы, VI – VIII cт. Гэта сведчыць аб тым, што ўжо ў тыя часы тут вялася выплаўка жалеза. Канал побач з Шацілінскім Востравам. Ён быў праведзены ў 50-х гг. мінулага стагоддзя, пры будаўніцтве электрастанцыі ў Шацілках. Фота Т. Маслюкова. Гл. таксама: Фотагалерэя. 2007 г. Археалягічныя раскопкі ў Шацілках Краязнаўчая экспедыцыя каля Адрубаў адзначыла 10-годдзе (фотаэкспазіцыя) Раскопкі былога горада Казімір (фотаэкспазыцыя)
Фотагалерэя. 2007 г. Археалягічныя раскопкі ў Каралеўскай Слабадзе-2 Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |