СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSДзяўчына з Гомельшчыны пачала вучыцца ў Босніі і Герцагавіне
— Марыяна, што патрэбна для таго, каб стаць удзельнікам конкурсу міжнародных каледжаў? — Да паступлення ў каледж я мэтанакіравана рыхтавалася на працягу 2-х гадоў, пад кіраўніцтвам грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”. Пры конкурсным адборы ўлічваюцца поспехі ў навучанні і ў якой-небудзь дзейнасці — грамадскай, мастацкай, спартыўнай, а таксама веданне англійскай мовы, гісторыі і культуры Беларусі, камунікатыўныя здольнасці. Са Светлагорска я трэцяя, хто будзе вучыцца ў міжнародным каледжы. Першай была Іна Міцькавец, якая закончыла міжнародны каледж у Нарвегіі. Пасля яе міжнародны каледж у Індыі закончыла Вольга Кудраўцава. З Вольгай я добра знаёма. — Раскажы, калі ласка, як праходзіў конкурс. Ці многа было канкурэнтаў? — Сёлета конкурс праходзіў у 2 этапы. Першы — гэта прадстаўленне дакументаў (ведамасць школьных ацэнак, граматы, характарыстыка) і напісанне эсэ на англійскай мове. Тэма была такая: “Дэмакратыя — гэта...”. Другі этап — сумоўе, па-беларуску і па-англійску. У другім этапе конкурсу сёлета ўдзельнічалі 12 беларускіх абітурыентаў. У міжнародныя каледжы прынялі трох. — Ці была думка, што трапіш у лік прызёраў? — Мне пашанцавала, таму што ў маім жыцці былі выкладчыкі, якія не проста далі мне веды, а навучылі шмат працаваць і верыць у сябе. Калі ты сам у сябе не паверыш, то наўрад ці ў цябе паверыць хтосьці іншы. — Тваё навучанне будзе праходзіць у Босніі і Герцагавіне. Не страшна ехаць у невядомую краіну? — Ехаць у Боснію я зусім не баюся. Можа, напачатку ў мяне і былі нейкія страхі. Але зараз я дакладна ведаю, што для мяне гэта найлепшы варыянт. Тым больш што міжнародны каледж быў створаны там менавіта з міратворчай місіяй. Думаю, што людзі ў Босніі і Герцагавіне яшчэ доўга будуць памятаць вайну, якая была там некалькі гадоў таму, і менавіта таму яны цэняць мір болей за каго іншага. Са мной на курсе будуць вучыцца студэнты з Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Егіпта, ЗША, Ізраіля, Ірака і іншых краін. — Якіх вынікаў ты чакаеш ад вучобы за мяжой? — Прадметы вывучаюцца на англійскай мове. Кожны студэнт вывучае 6 дысцыплін. Я мяркую выбраць для вывучэння беларускую, англійскую і французскую мовы, псіхалогію, матэматыку і біялогію. Пасля навучання атрымаю дыплом міжнароднага бакалаўра. — Што бы ты пажадала наступным удзельнікам конкурсаў міжнародных каледжаў? — Сучасная дзяўчына павінна быць самастойнай, незалежнай і адукаванай. У хлопцах я паважаю надзейнасць, вытрымку, амбіцыйнасць і цвярозасць у мысленні. І ўсім — веры ў сябе і ўдачы! Віктар Раманцоў (Гомельская праўда. 2007. 8 верасня. С. 9.) На здымке: урачыстая вечарына ў міжнародным каледжы ў г. Мостар напрыканцы мінулага навучальнага года. Разам са студэнтамі: яе вялікасць каралева Іарданіі, старшыня Каледжаў міжнароднай супольнасці Нора (на першым плане – пятая злева); пасол Нарвегіі ў Босніі і Герцагавіне Ян Браатху (другі злева); кіраўнік ініцыятыўнай групы па развіццю каледжа Элізабет Рэхн (трэцяя злева); мэр Мостара Любо Бэсліч (сёмы злева); старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны, доктар навук Нікола Спірыч (восьмы злева). Фота uwc-ibo.org
Гл. таксама: Прызавае месца ў міжнародным конкурсе – у дзяўчыны з нашага гораду Дзяўчына са Светлагорска паступіла ў міжнародны каледж Вучнёўскія працы з нашага гораду адзначаны на конкурсе Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |