СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКраязнаўчая экспедыцыя каля Адрубаў адзначыла 10-годдзе (фотаэкспазіцыя)
У жніўні каля вёскі Адрубы, што ў Кабанаўскім сельскім Савеце Жлобінскага раёну, праведзена маладзёвая краязнаўчая экспедыцыя. Яна была падрыхтавана ў Светлагорску грамадскім аб’яднаннем “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ). Такія экспедыцыі ў Светлагорску ладзяцца кожнае лета з 1997 г., і сёлета адзначалася іх 10-годдзе. Экспедыцыя праводзілася ў 12-ы раз. Штогод у экспедыцыях каля Адрубаў студэнты і старшакласнікі працавалі на археалагічных раскопках старажытнага гарадзішча. Сёлета быў пакладзены пачатак тапанімічнаму вывучэнню гэтай мясцовасці. Тут будзе стварацца нацыянальны ландшафтны заказнік, які ўключыць у сябе прыродныя комплексы, гарадзішча і іншыя асаблівасці ландшафту. Мікратапаніміка – гэта назвы ўрочышчаў, якія неабходна запісаць са слоў тутэйшых жыхароў і захаваць на мапах. Удзел у экспедыцыі спрыяе развіццю адказнасці, ініцыятыўнасці, лідэрскіх якасцей, што дапамагае моладзі ў дасягненні сваіх мэтаў у жыцці. Многія з удзельнікаў ранейшых летнікаў сталі актывістамі маладзёвых грамадскіх арганізацый. Раней экспедыцыі праводзіліся пры ўдзеле філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, якая дзейнічала ў Светлагорску ў 1993 – 2001 г.г. У экспедыцыях бралі ўдзел навучэнцы, якія затым паспяхова працягнулі навучанне ва ўніверсітэтах Беларусі і замежных краін, у тым ліку – А. Калеснікава (універсітэт г. Гановер, Германія), В. Кудраўцава (універсітэт у шт. Вашынгтон, ЗША), К. Мірчук (універсітэт г. Брауншвайг, Германія), Г. Трубека (універсітэт Сарбона, Парыж) і іншыя. Сёлета 2-тыднёвая экспедыцыя ў чацвёрты раз была міжнароднай. Яна рыхтавалася пры ўдзеле Міжнароднай грамадзянскай службы, МГС (Service Civil International, SCI) – арганізацыі дабраахвотнай працы і міжнароднага руху за мір, справядлівасць і абарону навакольнага асяроддзя. Разам з беларускімі дзяўчынамі і хлопцамі ў экспедыцыі ўдзельнічалі дабраахвотнікі з Бельгіі, ЗША і Швейцарыі. Гэта спрыяла развіццю міжкультурных кантактаў сярод яе ўдзельнікаў і пашырэнню валодання замежнымі мовамі. Раніца. Удзельнікі экспедыцыі ў вандроўцы. У цэнтры летніку – сцяг з эмблемай ТБМ. Дарункі лесу. Ежу ў летніку гатуюць усе па чарзе.
У вёсцы Адрубы, каля якой размяшчаўся летнік. Адкрыццё ўрачыстай вечарыны, прысвечанай 10-годдзю экспедыцый. Сярод выступоўцаў на вечарыне – вядомы бард Зміцер Бартосік з Менску. У летніку раніцой. Буслы ў наваколлях Адрубаў. Валанцёр са Швейцарыі - студэнтка Кардэлія Фордэ. Дзяўчына размаўляе на 4-х мовах. У час паездкі з замежнымі гасцямі ў Гомель. Фота Кардэліі Фордэ (1, 4 – 6, 8), Тэльмана Маслюкова (2, 7, 10), Дона Прэснэла (3), Марыяны Мірчук (9).
Гл. таксама: Раскопкі былога горада Казімір (фотаэкспазыцыя)
Каля Светлагорска выяўлена гарадзішча ранняга сярэднявечча
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |