СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Светлагорску у КДБ выклікаюць Рамана УсцінаваСветлагорскаму студэнту Раману Усцінаву, які навучаецца ў Польшчы, патэлефанавалі дадому і запатрабавалі, каб ён прыбыў у мясцовае аддзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Як распавёў Р. Усцінаў, 20 жніўня яму затэлефанаў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Давідавым. Раман адмовіўся ісці ў КДБ без павесткі.
«Чалавек, які тэлефанаваў мне, сказаў, што прычына выкліку ў КДБ – тое, што я часта езджу ў Польшчу. Калі я запытаўся пра павестку, гэты чалавек сказаў, што яны ў КДБ вядуць нейкую справу, і што я павінен прыйсці без павесткі» - гаворыць Р. Усцінаў, які зараз знаходзіцца ў сваім горадзе на летніх канікулах. Р. Усцінаў закончыў у 2005 г. школу № 10 Светлагорска і паступіў у інстытут у Менску. Быў адным з лепшых студэнтаў, і яго прызначылі сакратаром БРСМ на факультэце. А ў сакавіку мінулага году міліцыя затрымала Рамана, калі ён выходзіў з універсама «Цэнтральны» на праспекце Незалежнасці. Гэты магазін знаходзіцца непадалёк ад цэнтральнай плошчы Менску, дзе ў тыя дня праходзіла акцыя пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў. «Міліцыянты сказалі, што прадукты, якія я купіў у магазіне, я збіраюся аднесці таварышам на плошчу» - распавёў Раман. У выніку хлопец быў арыштаваны на 10 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі і правядзення сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання» - так гаворыцца ў пастанове суда. Калі студэнт выйшаў з турмы, яго выклікалі ў КДБ першы раз. У інстытуце адміністрацыя запатрабавала, каб Раман напісаў заяву аб адлічэнні з вучобы «па ўласным жаданні». З рэкамендацыі Тэльмана Маслюкова, прадстаўніка праваабарончай арганізацыі «Беларускі Хельсінкскі камітэт» у Светлагорску, Раман быў залічаны на ІІ-гі курс універсітэту у Польшчы – па той жа спецыяльнасці, па якой навучаўся ў Менску. У польскім універсітэце ён таксама навучаецца на «выдатна», атрымлівае стыпендыю імя Кастуся Каліноўскага і хутка будзе прадстаўляць Польшчу на двух міжнародных навуковых канферэнцыях. «Гэты чалавек, што званіў мне, сказаў, каб я падумаў, і што ён яшчэ будзе звязвацца са мной» – кажа Раман. Паводле заканадаўства, супрацоўнікі праваахоўных органаў не маюць права выклікаць грамадзян без павесткі, калі грамадзянін не згодны на гэта. Допыт у светлагорскім КДБ праводзіцца перад 25 сакавіка
У Сьветлагорску КДБ дапытаў Арсеня ЯгорчанкуБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |