СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSАрхеалагічныя раскопкі ў Шацілках працягваюццаВа ўрочышчы Шацілінскі Востраў упершыню праводзяцца археалагічныя раскопкі. Першы тыдзень раскопак паццвердзіў, што менавіта на гэтым месцы ўзніклі Шацілкі (з 1961 г. – Светлагорск). Фотарэпартаж.
Першы колышак у будучы раскоп.
У першы дзень: робіцца разметка раскопа. У раскопках бяруць удзел навучэнцы прафесійна-тэхнічнага вучылішча. Агульны выгляд раскопак. На раскопе – школьнікі. Момант пошукаў. Пераборка культурнага слоя (пласта зямлі, ў якім сустракаюцца знаходкі).
Некаторыя дабраахвотнікі прыходзяць папрацаваць на раскоп і з дзецьмі. Апрацоўка знаходак. Падлеткі-дабраахвотнікі мыюць знаходкі, перабіраюць іх і надпісваюць шыфры. Знаходкі з раскопак. У верхнім шэрагу (злева направа): нуклеус; 2 мушкетныя крэмні; фрагмент шклянага сасуда; фрагмент шклянага штофа; донца скляніцы. У сярэднім шэрагу: кавалак днішча глінянага сасуда з фрагментам ганчарнага кляйма; бронзавае кальцо; люлька, верагодна - галандскай вытворчасці; фрагмент глінянай фігуркі; бронзавы гузік. У ніжнім шэрагу – жалезныя вырабы: фрагмент абутковай падкоўкі; псалій – частка аброці; абутковая падкоўка. Нуклеус адносіцца да эпохі каменнага веку, астатнія знаходкі – да XVI – XVIII стагоддзяў.
Фота В. Раманцова (1), Т. Маслюкова (2 – 5, 7, 8, 10). Гл. таксама:
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |