СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКаля Светлагорска выяўлена гарадзішча ранняга сярэднявеччаУ Светлагорскім раёне выяўлена невядомае раней навуцы старадаўняе гарадзішча. Яно знаходзіцца на ўскраіне прыгараднай вёскі Якімаўская Слабада, што ў Баравікоўскім сельскім Савеце, на беразе ракі Бярэзіна. Большасць такіх гарадзішчаў, асабліва па берагах буйных рэк, ужо даўно знойдзеныя. Выяўленне невядомага раней гарадзішча побач з сучасным горадам – рэдкая ўдача. Некалькі гадоў таму назад жыхар Светлагорска Васіль Коваль, які вядомы ў горадзе як мастак-аматар, паказаў мясцовым краязнаўцам з грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) зямляныя валы на ўскраіне Якімаўскай Слабады. Маючы ў гэтай вёсцы дачу, В. Коваль даведаўся пра іх ад мясцовых жыхароў. Ніхто з вяскоўцаў ні мог сказаць, калі былі насыпаныя гэтыя валы. Такі факт указваў на даўняе паходжанне зямляных умацаванняў. Светлагорская арганізацыя ТБМ паведаміла пра іх ў Інстытут гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. У 2005 г. гэтае месца абследавала Натальля Дубіцкая – старшы навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі жалезнага веку Інстытута гісторыі, кандыдат гістарычных навук. Аднак выснова аб паходжанні валоў тады зробленая не была, і пытанне засталося адкрытым. Днямі па прапанове сьветлагорскіх краязнаўцаў у Якімаўскай Слабадзе пабываў Сяргей Рассадзін – прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта (Мінск), доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Пад кіраўніцтвам С. Рассадзіна зараз вядуцца раскопкі ў Шацілках – старадаўняй частцы Светлагорска, і даследчык пагадзіўся азнаёміцца і з загадкавым месцам у Якімаўскай Слабадзе. Агледзіўшы мясцовасць разам з краязнаўцамі, С. Рассадзін прыйшоў да высновы, што гэтае месца – ні што іншае, як гарадзішча, рэшткі старадаўняга паселішча. Паводле меркавання навукоўца, яно адносіцца да ранняга перыяду сярэдніх вякоў - VI – VІІІ стагоддзі. На думку С. Рассадзіна, пасля даследванняў гарадзішча, якое знаходзіцца прыкладна ў 2-х км ад горада, можа стаць адметным экскурсійным аб’ектам - асабліва для школьнікаў пры вывучэнні гісторыі. У Шацілках працягваюцца археалагічныя раскопкі ва ўрочышчы Шацілінскі Востраў. На здымке: дабраахвотнікі на раскопках. Фота Т. Маслюкова.
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |