СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSЧыноўнік са Сьветлагорска за атрыманьне хабару асуджаны на 8 гадоў
Да 8 гадоў пазбаўленьня волі суд Сьветлагорскага раёну прыгаварыў былога намесьніка генэральнага дырэктара камунальнага жыльлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Сьветач” г. Сьветлагорска, паведамляе БелаПАН. Паводле інфармацыі Генэральнай пракуратуры, папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе ў адносінах намесьніка гендырэктара КЖУП “Сьветач” і індывідуальнага прадпрымальніка, які жыве ў Сьветлагорску і абвінавачаны ў пасярэдніцтве ў атрыманьні хабару, праведзена пракуратурай Буда-Кашалёўскага раёну. Вызначана, што былы намесьнік генэральнага дырэктара, зьяўляючыся службовай асобай, атрымаў 15 тысяч даляраў ЗША ад выконваючага абавязкі дырэктара аднаго з адкрытых акцыянерных таварыстваў Гомеля праз пасярэдніка – індывідуяльнага прадпрымальніка, які таксама абвінавачаны па дадзенай крымінальнай справе. Гэтая грашовая сума прадназначалася былому намесьніку гендырэктара “Сьветач” за станоўчае вырашэньне пытаньня аб арэндзе кавярні “Тры парася”, якое знаходзіца на балансе КЖУП, з наступным яго выкупам. Індывідуяльнага прадпрымальніка Сьветлагорскі суд прыгаварыў да 2-х гадоў пазбаўленьня волі. Прыгавор уступіў у законную моц. Марат Гаравы Сьветлагорскі раён на схэме Гомельскай вобласьці.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |