СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS«Чорныя капацелі» раскрадаюць гістарычную спадчыну. Улады бяздзейнічаюць
У вёсцы Каралеўская Слабада-2 Сьветлагорскага раёна, на месцы горада Казімір, які стаяў тут у ХVII ст., пабывалі “чорныя капацелі”. Іх здабычай сталі некалькі старадаўніх рэчаў. Спадчына старадаўняга горада Казіміра не пазьбегнула нашэсьця “чорных капацеляў”. Як паведамілі жыхары вёскі Каралёўская Слабада-2, увосень на месцы былога горада ХVII ст. пабывалі як мінімум 5 “чорных капацеляў”, якія былі аснашчаныя металашукальнікамі. “Яны тут хадзілі паўсюль з металашукальнікам – гаворыць мясцовы жыхар Фёдар Восіпаў. – Папрасілі ў мяне дазволу, нам, маўляў, трэба “пашукаць у тваім гародзе”. Я акурат цыбулю з град сабраў... Знайшлі манету – тоўстую такую. Працёрлі: там цыфры “1170”. Вось якая манета! Другая манета была 1850 г.” У гародзе Ф. Восіпава гэта былі не адзіныя знаходкі “капацеляў”, якія карысталіся металашукальнікам: “У адным месцы запішчала. Глыбока капалі – на мэтр. Знайшлі абразок вялічынёй з далонь – ладны такі, бліскучы, як са срэбра. На ней – трое сьвятых. Адзін сказаў: “Гэта старавераў абразок” – распавёў Ф. Восіпаў. На наступны дзень самадзейныя капацелі “дасьледавалі” гарод Васіля Шагава, заплаціў яму “за паслугі” 3000 рублёў: “Іх было 2-е – гаворыць Васіль Шагаў. – Прыбор у іх быў тыпу металашукальніка. Знайшлі яны манэты, але мне не паказвалі”. Пра візыты “чорных капацеляў” жыхары Каралёўскай Слабады-2 нікуды не паведамлялі: “У нас на ўсю вёску 3 тэлефоны”. Доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін з Менску, які ў польскім архіве выявіў зьвесткі аб існаваньні горада Казімір, па яго словах, ведае пра візыты “чорных капацеляў”. Мясцовыя жыхары распавялі пра гэта дасьледчыкам сёлета ўвесну, калі ў вёсцы праводзілася першая ў гэтым сэзоне археалягічная выведка: “Я тлумачыў жыхарам вёскі, каб яны не дазвалялі пастароннім людзям хадзіць па сваіх гародах – сказаў Сяргей Рассадзін. – Неабходна патрабаваць у такіх людзей прад’явіць дакумэнты, тэлефанаваць у міліцыю, у сельскі Савет, запісваць нумары іхніх аўтамабіляў. Гісторыі Казіміра наносіцца невыпраўляльны ўрон: артэфакты вырываюцца з гістарычнага кантэксту, губляюцца. Мы будзем глупцамі, калі дазволім гэтым варварам красьці нашую гістарычную спадчыну.” Звесткі аб існаваньні раней невядомага навуцы горада Казімір былі выяўленыя С. Рассадзіным, прафэсарам кафэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, ў 2001 г. У мінулым годзе па ініцыятыве грамадзкасьці Сьветлагорска ў вёсцы Каралёўская Слабада-2 пачаліся архэалягічныя дасьледаваньні, і рэшткі горада былі адшуканыя на мясцовасьці. Горад праіснаваў 12 гадоў і быў зьнішчаны ў 1655 г. войскамі ўкраінскага гетмана Івана Залатарэнкі, якія ваявалі на баку расійскай дзяржавы, у час вайны паміж Рэччу Паспалітай і Расіяй. Віктар Раманцоў (Ранак-плюс. 2007. № 23). Даведка. Адзін з прыкладаў: сёлета ў лютым у Полацку праваахоўныя органы затрымалі 2-х “чорных капацеляў”, якія на “чорным рынку” за 3000 даляраў прапаноўвалі жаночыя ўпрыгожваньні ХІІ ст. Пасьля затрыманьня “капацелі” здалі і іншыя прадметы – старадаўнія манэты, кераміку, наканечнік кап’я і тапор. “Чорным капальніцтвам” затрыманыя займаліся каля года. (Паводле АНТ). Жыхар Каралёўскай Слабады-2 Фёдар Восіпаў паказвае месца, дзе “чорныя капацелі” выкапалі старадаўнія рэчы.
Гл. таксама:
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |