СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSДабраахвотнікі запрашаюцца на археалягічныя раскопкі ў Сьветлагорскім раёне
Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне. Дабраахвотнікі могуць папрацаваць на першых раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска, а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада-2 - на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі. Раскопкі ў Шацілках заплянаваныя на другую палову чэрвеня. Шацілкі – былая вёска, якая вядомая па дакумэнтах з 1560 г. (у 1961 г. Шацілкі ператвораныя ў Сьветлагорск). Летась зь ініцыятывы мясцовай грамадзкасьці і з дапамогай дабраахвотнікаў С. Рассадзін выявіў месца, дзе ўзьніклі Шацілкі. У часы Вялікага Княства Літоўскага, асноўнай часткай якога з’яўлялася Беларусь, большасьць насельніцтва Шацілак складалі зямяне – сялянства, якое несла вайсковую службу, і шляхта. Адсюль папаўнялася адна з вайсковых частак - Рэчыцкая харугва, якая праявіла сябе ў розных бітвах. Летась у Сьветлагорску з грамадзкай ініцыятывы быў усталяваны першы ў Беларусі помнік заснавальніку паселішча, якім у Шацілках лічыцца Раман Шаціла. У ліпені С. Рассадзін мяркуе працягнуць раскопкі ў в. Каралева Слабада-2, на месцы былога горада Казімір. Горад меў Магдэбургскае права і быў разбураны ў час вайны з Расейскай дзяржавай у 1655 г. Раскопкі тут пачаліся летась, таксама зь ініцыятывы грамадзкасьці Сьветлагорска, і прынеслі плённыя вынікі. “Казімір праіснаваў усяго 2 дзесяткі гадоў і утрымлівае, як мы кажам, «чысты» археалягічны матэрыял, які адносіцца да сярэдзіны XVII стагодзьдзя” – гаворыць С. Рассадзін. На меркаваньне прафэсара, гэтае месца можа стаць для навукі эталонным помнікам матэрыяльнай культуры XVII ст. У наступным годзе спаўняецца 365 гадоў з часу заснаваньня Казіміра. Усім, хто цікавіцца гісторыяй, археалёгіяй і краязнаўствам і можа прысьвяціць частку свайго вольнага часу дабраахвотнай працы на архэалягічных раскопках, С. Рассадзін прапануе зьвязвацца зь ім праз тэл. 567 59 22.
Дабраахвотнікі на першых археалягічных раскопках на месцы былога г. Казімір, жнівень 2006 г. Фота Алены Каваленкі.
Гл. таксама:
“Сонца над узараным полем” прайшло апрабацыю
Знойдзены межы былога горада Казімір
Будуць капаць пад горад
Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
Сяргей Рассадзін узнагароджаны медалём Кірылы ТураўскагаБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |