СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСярод узнагароджаных ганаровымі дыпломамі – прадстаўнікі Светлагорскага раёнаЗ нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзя І-га з’езду беларускіх настаўнікаў і 85-годдзя Таварыства беларускай школы шэрагу прадстаўнікоў адукацыі, навукі і культуры ўручаны ганаровыя дыпломы. Узнагароды атрымалі і двое нашых зямлякоў. Уручэнне адбылося напрыканцы навучальнага году на радзіме Якуба Коласа – у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці. Ганаровыя дыпломы ўручаны акадэміку Нацыянальнай Акадэміі навук Радзіму Гарэцкаму, паэту Сяргею Законнікаву, пісьменніцы Вользе Іпатавай і іншым вядомым дзеячам інтэлігенцыі, якія зрабілі ўнёсак у асветніцкую працу. Сярод тых, хто атрымаў ганаровыя дыпломы – прадстаўнікі нашага раёна: Мікалай Бусел - настаўнік замежнай мовы з вёскі Дуброва, аўтар шэрагу слоўнікаў і перакладаў дзіцячай літаратуры з замежных моў; і Тэльман Маслюкоў – журналіст і былы дырэктар філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя, якая дзейнічала раней у Светлагорску. Ганаровыя дыпломы ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі Алесь Лозка - старшыня Таварыства беларускай школы, дацэнт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, і Міхась Міцкевіч - доктар тэхнічных навук, сын Якуба Коласа. Вадзім Болбас Рака Нёман на Стаўбцоўшчыне. Фота: foto.spbland.ru ![]() Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |