СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSВярхоўны суд пачне разгляд другой крымінальнай справы па гомельскай групоўцы
29 мая Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд другой крымінальнай справы ў дачыненні да членаў гомельскай злачыннай групоўкі Сяргея Марозава. Як паведамілі ў судзе, у ліку абвінавачаных 5 удзельнікаў банды, што праходзілі па справе, якую ВС разгледзеў у канцы мінулага года. Гэта Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка, Аляксандр Астрацоў-Гутыра, Віталь Зайцаў і Аляксандр Семчанка. Падчас дасудовай вытворчасці ім былі прад’яўлены новыя абвінавачанні ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў. Упершыню перад судом акажуцца затрыманыя Дзмітрый Сідарэнка і Алег Джумаў, якія раней знаходзіліся ў вышуку і абвіначваюцца ва ўчыненні шэрагу злачынстваў у складзе банды. У інтарэсах арганізацыі бяспекі пацярпелых, сведак і іншых удзельнікаў крымінальнага працэсу, членаў іх сем’яў і сваякоў разбор справы будзе ажыццяўляцца ў закрытым судовым пасяджэнні. Як і разгляд першай справы, працэс будзе праходзіць на тэрыторыі мінскага СІЗА № 1. Нагадаем, першы прыгавор па справе «марозаўскай» групоўкі Вярхоўны суд вынес 1 снежня 2006 г. За шэраг цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў тры найбольш актыўныя члены банды — Сяргей Марозаў, Валерый Гарбаты і Ігар Данчанка — былі прыгавораны да вышэйшай меры пакарання (расстрэлу). Астатнія члены банды былі прыгавораны да розных тэрмінаў зняволення — ад 20 гадоў пазбаўлення да двух гадоў абмежавання волі. Усяго па справе гэтай злачыннай арганізацыі праходзіла 46 чалавек. Вячаслаў Будкевіч - БелаПАН
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |