СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSБы з даўніны сівой ступіў Кірыла...
Тураў — старажытны горад, дзе спакон веку жылі дрыгавічы - 11 мая традыцыйна сабраў на Замкавай гары шматлікіх гасцей з розных куточкаў Беларусі, каб ушанаваць імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Цікава, што памяць пра епіскапа, філосафа, пісьменніка аднолькава дарагая як для царкоўнікаў, так і для ўсіх нас, бо ў сваіх малітвах, павучаннях, прытчах і іншых творах Кірыла заклікаў да духоўнага самаўдасканалення.
З’ехаліся ў Тураў святары, прадстаўнікі ўлады, творчая інтэлiгенцыя, члены таварыства Кірылы Тураўскага, паломнікі з розных куткоў СНД. Многія з радасцю адкрылі для сябе, што гарадок папрыгажэў, памаладзеў. На цэнтральнай плошчы з’явілася ўтульная сучасная гасцініца для гасцей “жамчужыны” Залатога кальца Гомельшчыны. Літургію на рэштках Тураўскай царквы — помніка XII стагоддзя, што зараз захоўваецца ў скрыпце, правіў мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Словы малітвы ўспрымаліся як духоўная пераклічка з продкамі, з нашым слынным мінулым, калі ў 1161 годзе тут вёў набажэнствы сам Кірыла Тураўскі. Тамара Кручэнка (Паводле “Гомельскай праўды”, 2007, 15 мая.) Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |