СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSДзяўчына са Светлагорска паступіла ў міжнародны каледж
Сусветная сістэма міжнародных каледжаў (United World Colleges, UWC) заснавана ў 1962 г. і зараз налічвае 12 навучальных устаноў – у Босніі і Герцагавіне, Венесуэле, Вялікабрытаніі, ЗША, Індыі, Італіі, Канадзе, Кітаі, Коста-Рыке, Нарвегіі, Свазілендзе і Сінгапуры. Каледжы імкнуцца да ўзаемапаразумення паміж народамі праз адукацыю і працуюць пад дэвізам “12 каледжаў – адзіная місія: мір”. У іх па адзіных праграмах вучацца студэнты са 124 краін. Праз 2 гады навучання выпускнікі атрымліваюць дыплом “міжнародны бакалаўр” (IB), які адкрывае магчымасць працягнуць адукацыю ва ўніверсітэце ў 125 краінах. М. Мірчук прынята ў новы міжнародны каледж, які першы год дзейнічае ў г. Мостар (Боснія і Герцагавіна). Да 9 класа дзяўчына навучалася ў гімназіі, зараз вучыцца ў школе № 10. Як лічыць Марыяна, веды, якія яна атрымала ад настаўнікаў гэтых школ, сталі асновай яе паступлення ў міжнародны каледж. Непасрэдна да конкурсу Марыяна рыхтавалася пры Таварыстве беларускай мовы імя Францішка Скарыны (ТБМ) у Светлагорску. М. Мірчук – трэцяя студэнтка з нашага гораду, якая будзе навучацца ў міжнародным каледжы. У 1999 г. міжнародны каледж у Нарвегіі закончыла Іна Міцькавец, у 2002 г. дыплом міжнароднага каледжа ў Індыі атрымала Вольга Кудраўцава (абодзве – выпускніцы філіі Ліцэя імя Якуба Коласа, навучальнай установы, якая дзейнічала ў Светлагорску ў 1993 – 2001 гг.). Пасля каледжу яны працягнулі сваё навучанне ва ўніверсітэтах у ЗША. Каледжы міжнароднай супольнасці імкнуцца рыхтаваць выпускнікоў, якія з цягам часу стануць лідэрамі ў эканамічным, палітычным і навуковым жыцці, і будуць садзейнічаць прагрэсу грамадства. Таму міжнародныя каледжы прад’яўляюць да абітурыентаў высокія патрабаванні: акрамя належнага ўзроўню ведаў і шырокага кругагляду, будучы студэнт, сярод іншага, мусіць мець лідэрскія якасці, актыўную жыццёвую пазіцыю і быць яскравым прадстаўніком моладзі сваёй краіны. На меркаванне М. Мірчук, гэтыя якасці яна атрымала ў выніку свайго ўдзелу ў моладзевай дзейнасці ТБМ. svetlahorsk.belarda.org
Каледж міжнароднай супольнасці ў Мостары. Фота: uwc.org
Гл. таксама:
Вучнёўскія працы з нашага гораду адзначаны на конкурсе
Прыз для Марыяны
http://www.barcnews.org/cgi-bin/barc_by/news.cgi?code=1456&base_tmpl=b_news2&alt_tmpl=a_news2 http://gp.by/index.php?date=15.7.2004 (гл. "Амерыканскі дыплом для нашай зямлячкі"). Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |