СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSБудуць капаць пад горадСёлета ў Светлагорску будуць праведзены першыя археалагічныя раскопкі Вострава Шатылінскага – старадаўняй часткі горада, вядомай з 1560 года. Аб гэтым 9 красавіка на сустрэчы ў райвыканкаме з грамадскасцю Светлагорска паведаміў доктар гістарычных навук, археолаг Сяргей Рассадзін. Па інфармацыі прафесара кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта Сяргея Рассадзіна, сёлета ў Светлагорску ўпершыню будуць праведзены археалагічныя раскопкі страдаўняй часткі горада – Вострава Шатылінскага. По яго словах, летась на месцы, дзе, як мяркуецца, размяшчаўся Востраў Шатылінскі, былі праведены першыя археалагічныя даследванні. Вынікам іх сталі знойдзенныя фрагменты міскі, шкла, нажа, якія датуюцца XVI - XVII ст.ст., і збана, які мае адносіны да XVIII ст. Асаблівую ўвагу прафесар звярнуў на адшуканы фрагмент чаркі XVI ст. «З гэтай чаркі, магчыма, піў сам Раман Шаціла» - падкрэсліў прафесар. Вучоны паказаў малюнак-рэканструкцыю Вострава Шатылінскага. Мяркуецца, што раскопкі старадаўняй часткі Светлагорска пачнуцца ў чэрвені. Нагадаем, што мясцовасць, дзе зараз знаходзіцца горад Светлагорск, упершыню ўзгадваецца 15 ліпеня 1560 года ў прывілеі караля Рэчы Паспалітай Жыгімонта II Аўгуста пад назвай Востраў Шатылінскі. На той час гэта быў маёнтак, размешчаны на гары ля ракі Бярэзіна на тракце Горвальскім. У больш позніх дакументах Востраў Шатылінскі вядомы як Шацілкавічы, Шацілкі. Вядома таксама з гістарычных дакументаў, што асноўную частку насельніцтва Шацілак складала шляхта. У 1958 годзе Шацілкі сталі гарадскім пасёлкам, а у 1961 годзе атрымалі статус горада і сённяшнюю назву – Светлагорск. Віктар Раманцоў (Ранак-плюс. 2007. № 15.) С. Рассадзін распавядае работнікам выканкама і настаўнікам гісторыі пра археалагічныя раскопкі. На заднім плане – герб былога горада Казімір, рэшткі якога выяўлены ў вёсцы Каралёўская Слабада Светлагорскага раёна. (Фота “Ранак-плюс”.)
Гл. таксама:
Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесараСяргей Рассадзін узнагароджаны медалём Кірылы ТураўскагаБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |