СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSВучнёўскія працы з нашага гораду адзначаны на конкурсе
У Мінску падведзены вынікі конкурсу творчых працаў студэнтаў і старшакласнікаў “Беларусь у еўрапейскім кантэксце”. 80 студэнтаў і старшакласнікаў з розных абласцей краіны і замежжа прадаставілі на конкурс свае працы па секцыях гісторыі, журналістыкі, літаратуры, паліталогіі, правазнаўства і эканомікі. Прызёрамі сталі 15 удзельнікаў конкурсу, трое з іх – са Светлагорска. Як адзначыў старшыня арганізацыйнага камітэта конкурса – галоўны рэдактар часопіса “Спадчына”, кандыдат мастацтвазнаўства Аляксей Хадыка – працы ўдзельнікаў са Светлагорска вылучаюцца грунтоўнасцю і вялікай зацікаўленасцю іх аўтараў да вывучаемай тэмы. 11-класніцы Наталля Зыкун, Анастасія Каваленка і Марыяна Мірчук напісалі свае творы ў выніку асабістага ўдзелу ў археалагічных экспедыцыях у час летніх канікул. Летась у в. Каралеўская Слабада Светлагорскага раёна праходзілі першыя археалагічныя раскопкі на месцы горада Казімір, які існаваў у ХVII стагоддзі і меў Магдэбургскае права. “Цэцылія Рэната – дзеючая асоба ў гісторыі нашага краю” – так называецца конкурснае эсэ Наталлі Зыкун, вучаніцы школы № 8. “Мой твор прысвечаны малавядомай пакуль у Беларусі асобе - Цэцыліі Рэнаце, каралеве Рэчы Паспалітай з дынастыі Габсбургаў. Па рашэнню Цэцыліі Рэнаты і быў заснаваны Казімір, а памяць аб гэтым захавалася ў назве вёскі – Каралеўская Слабада” – тлумачыць Наталля Зыкун. А. Каваленка, якая навучаецца ў гэтай жа школе, склала навукова-практычную працу на тэму “Каралева Слабада: гісторыя, успаміны”. Як адзначыла журы, у гэтай працы аб’яднаны матэрыялы аб археалагічных раскопках на месцы г. Казімір, мясцовыя легенды і паданні, успаміны жыхароў. Праца рэкамендавана для публікацыі ў зборніку самых адметных конкурсных твораў. Вучаніца школы № 10 М. Мірчук атрымала на конкурсе прызавае месца за працу на тэму “Еўрапейская Беларусь: старажытнасць і сучаснасць”. “Я падрыхтавала сваю працу таксама ў выніку ўдзелу ў экспедыцыях – яны праводзіліся каля вёскі Адрубы ў Жлобінскім раёне. У працы распавядаецца і аб археалагічных знаходках у Светлагорскім раёне, якія сведчаць пра тое, што наш край ад старажытных часоў меў шчыльныя еўрапейскія сувязі” – гаворыць Марыяна Мірчук. Удзел навучэнцаў і моладзі ў экспедыцыях быў наладжаны Светлагорскай арганізацыяй грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ), а падрыхтоўка да конкурсу ажыццяўлялася паводле праграмы вучнёўскіх навукова-практычных працаў, якую праводзіла гэта грамадскае аб’яднанне. Конкурс арганізавалі грамадскае аб'яднанне “Праваабарончы альянс”, Амбасада Вялікабрытаніі і Праграма малых грантаў Амбасады ЗША. А. Хадыка паведаміў, што ў хуткім часе распачнецца новы конкурс, які будзе прысвечаны адной з яскравых асобаў у беларускай гісторыі - Льву Сапеге. На завяршэнне сустрэчы са сваімі новымі творамі выступілі паэты і барды Зьміцер Бартосік, Кася Камоцкая, Юрый Несьцярэнка, Андрэй Хадановіч. svetlahorsk.belarda.org
У час падвядзення вынікаў конкурсу.![]()
Праца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесараБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |