СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS8 красавіка ўсе хрысьціяне сьвяткуюць Пасху8 красавіка хрысьціяне сьвяткуюць Уваскрэсаньне Хрыстова. Сёлета гэтае сьвята супадае ў адзін дзень як па календары сучаснага стылю, так і па традыцыйным календары. Са сьвяточнымі пасланьнямі да вернікаў зьвярнуліся сьвятары каталіцкай і праваслаўнай цэркваў Сьветлагорска. “Хрыстос уваскрос! 8 красавіка ўся Царква паўторыць гэтыя словы з асаблівым хваляваньнем – так пачынаецца пасланьне настаяцеля сабора Праабражэньня Гасподняга, архімандрыта Алексія. – Мы паўтараем іх з той жа верай, з якой яны былі вымаўленыя ў першы раз. Мы вымаўляем іх з тым жа перакананьнем, якое было ўкладзенае ў іх відавочцамі славутай падзеі.” Настаяцель храма Сьвятых Пятра і Паўла айцец Уладзімір у сваім пасланьні адзначае: “У гэтую нядзелю мы зьбярэмся ў сьвятым храме, каб падзяліць адзін зь іншым радасьць выратавальнай Пасхі. Увасрэсаньне Хрыстова – гэта цэнтральны момант у выратавальнай гісторыі чалавецтва.” Настаяцелі праваслаўных храмаў у сваіх пасланьнях віншуюць усіх сьветлагорцаў, жыхароў раёну і ўсёй зямлі. Настаяцель касьцёла Узвышэньня Сьвятога Крыжа Тадэвуш Саморэк ад імя парафіі Рымска-каталіцкай царквы ў Сьветлагорску віншуе гараджан і жыхароў раёну са сьветлым сьвятам Пасхі Хрыстовай. “Асабліва хачу павіншаваць тых, хто разам з намі ўзгадвае Уваскрэсаньне Хрыста – братоў праваслаўных і пратэстантаў. Няхай Ісус Хрыстос, які праз Уваскрэсаньне даў нам новае жыцьцё, напоўніць усіх нас надзеяй” – гаворыцца, ў прыватнасьці, у пасланьні Т. Саморэка. Па традыцыі, пасланьні будуць зачытаныя ў сьвяточны дзень у храмах.
Сьветлагорск. Сабор Праабражэньня Гасподняга. Сьветлагорск. Касьцёл Узвышэньня Сьвятога Крыжа. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |