СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSДопыт у светлагорскім КДБ праводзіцца перад 25 сакавікаАрсені Ягорчанка, 11-класнік сярэдняй школы № 10, выкліканы на паўторны допыт 24 сакавіка у Светлагорскае аддзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Допыт прызначаны на 14 гадзін. На мінулым тыдні Арсеня ўжо дапытвалі ў КДБ. 23 сакавіка капітан дзяржаўнай бяспекі Аляксей Шагінаў уручыў Арсеню павестку аб тым, што хлопец павінен зноў прыбыць на допыт у Светлагорскае міжраённае аддзяленне КДБ. Прычына допыту, якая пазначана ў павестцы - крымінальная справа, якую КДБ вядзе ў Мінску супраць Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Дзмітрыя Федарука і непаўнагадовай Настассі Палажанкі. Гэтыя маладыя людзі падазраюцца ў прыналежнасці да незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” (гл. інфармацыю за 18 сакавіка). Як паведамляюць сродкі масавай інфармацыі, аналагічныя павесткі на 24 сакавіка атрымала ў краіне вялікая колькасць маладых людзей. Гэта дае падставу меркаваць, што выклікі па павестках накіраваныя на тое, каб прадухіліць удзел моладзі ў адзначэнні 25 сакавіка Дня Волі – 89 гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |