СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПраца 11-класніцы атрымала высокую ацэнку прафесара
Раённая навукова-практычная канферэнцыя для старшакласнікаў праведзена ў Светлагорску. Адна з прызёраў канферэнцыі - 11-класніца Анастасія Каваленка, якая заняла І-ае месца ў секцыі краязнаўства. Высокую ацэнку працы Анастасіі даў прафесар Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэту С. Рассадзін. Летась у вёсцы Каралёўская Слабада нашага раёну праходзілі першыя археалагічныя раскопкі горада Казімір, які стаяў на месцы гэтай вёскі ў ХVII ст. Кіраваў даследваннямі доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін. Анастасія – адна з першых, хто дабраахвотна дапамагаў праводзіць раскопкі. “Гэта – родная вёска майго бацькі, таму яе гісторыя вельмі зацікавіла мяне – гаворыць Анастасія. – Пасля экспедыцыі я пачала збіраць мясцовыя легенды і паданьні, фальклор, успаміны тутэйшых жыхароў. Думаю, што некаторыя легенды могуць паходзіць яшчэ з часоў Казіміра.” Са сваёй працай Анастасія выступіла на раённай канферэнцыі для старшакласнікаў, якая праводзіцца штогод. "Акрамя вядомых звестак, у працы А. Каваленкі змешчаны выяўленыя аўтаркаю арыгінальныя гістарычныя, фальклорныя і мемуарныя дадзеныя. Яны дапаўняюць, у прыватнасці, маё ўяўленне аб гісторыі вёскі Каралёўская Слабада. На мой погляд, гэта работа заслугоўвае самай высокай ацэнкі" – адзначыў у сваёй рэцэнзіі доктар гістарычных навук, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь С. Рассадзін. Асаблівую частку ў працы вучаніцы школы № 8 складаюць мікратапонімы, якія дзяўчына сабрала ў вёсцы са словаў жыхароў – гэта 32 назвы навакольных азёр, лясоў, палёў і іншых мясцін. svetlahorsk.belarda.org
Гл. таксама:
Сяргей Рассадзін узнагароджаны медалём Кірылы ТураўскагаБеларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |