СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ Сьветлагорску КДБ дапытаў Арсеня Ягорчанку17-гадовы жыхар Сьветлагорска Арсені Ягорчанка быў дапытаны 15 сакавіка ў мясцовым аддзяленьні Камітэта дзяржаўнай бясьпекі. Допыт праводзіўся па крымінальнай справе менскіх маладзёвых актывістаў Барыса Гарэцкага, Алега Корбана, Настасьсі Палажанкі, Зьмітра Хведарука. Яны абвінавачваюцца ў прыналежнасьці да незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”. “Пытаньні былі такія: што я ведаю пра незарэгістраваны “Малады Фронт”, ці я маю сяброўства ў ім, якія маю сувязі з “Маладым фронтам”, якую маю пасаду, якое месца займаю у структуры руху, ці прымаў удзел у акцыях “МФ”, як пазнаёміўся з прадстаўнікамі гэтага руху, каго ведаю з “Маладога фронту”, хто чым займаецца, якую пасаду займае ды якія функцыі выконвае,” – распавёў А. Ягорчанка, 11-клясьнік сьветлагорскай школы № 10. А. Ягорчанка быў затрыманы міліцыяй 4 лютага ў Менску сярод 27 маладых людзей падчас сустрэчы моладзі на адной з кватэраў. Разам з усімі яго даставілі ў аддзел міліцыі Савецкага раёну Менску. Пасьля апытаньня міліцыянтамі і супрацоўнікамі КДБ большасьць затрыманых, у тым ліку і Арсень, былі адпушчаныя. Супраць 4-х маладзёвых актывістаў, уключаючы непаўнагадовую Н. Палажанку, КДБ узбудзіў крымінальную справу, абвінавачваючы іх у прыналежнасьці да “Маладога фронту”. Гэта сталася прычынай выкліку Арсеня ў КДБ. Допыт цягнуўся каля дзьвюх з паловай гадзінаў. Праводзіў яго капітан А. Шагінаў, які за дзень да таго асабіста даставіў павестку А. Ягорчанку. Па словах Арсеня, капітан задаваў яму пытаньні ня толькі па сутнасьці крымінальнай справы, але і пра актывістаў дэмакратычных сілаў у Сьветлагорску: з кім зь іх знаёмы Арсень, як пазнаёміўся і на якія тэмы размаўляе зь імі. На гэтым тыдні ў Гомельскай вобласьці на допыты ў КДБ былі выкліканыя таксама шэраг маладзёвых актывістаў у Жлобіне, сярод якіх – былы сябра “Маладога фронту” Эдуард Зелянкоў, 11-клясьнік гімназіі № 1 Кірыла Атаманчык і іншыя.
Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |