СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСяргей Рассадзін узнагароджаны медалём Кірылы Тураўскага
У пачатку сакавіка доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін - ён вядомы светлагорцам як вучоны, які адшукаў каля вёскі Каралёўская Слабада рэшткі старадаўняга горада Казімір - быў узнагароджаны медалём Кірылы Тураўскага. 3 сакавіка Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы экзарх усея Беларусі Філарэт ўручыў доктару гістарычных навук С. Рассадзіну медаль Кірылы Тураўскага. Гэтай узнагародай Беларуская праваслаўная царква адзначае самаадданую працу ў імя Гасподняе. Сяргей Рассадзін – беларускі археолаг, гісторык і геральдыст, прафесар кафедры гісторыі і паліталогіі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага універсітэта, член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце РБ. Нарадзіўся навуковец у Гомелі, закончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт. Ён – аўтар шматлікіх даследванняў па гісторыі Беларусі. У прыватнасці, С. Рассадзін распрацаваў гіпотэзу аб тым, што ў старажытнасці паўднёвая частка тэрыторыі Беларусі ўваходзіла ў Скіфскую дзяржаву. Ён з’яўляецца таксама адным з аўтараў гербаў Светлагорска, Парычаў і Сасновага Бора. У 2001 годзе С. Рассадзіным у адным з архіваў Польшчы быў выяўлены дакумент 1643 года аб заснаванні ў Бабруйскім старостве на рацэ Бярэзіна горада Казімір. Раней гістарычная навука пра такі горад не ведала. У выніку праведзеных летась археалагічных раскопак даследчык зрабіў выснову, што горад Казімір знаходзіўся на месцы вёскі Каралёўская Слабада сучаснага Светлагорскага раёна і быў разбураны падчас руска-польскай вайны ў 1655 годзе. У лютым доктар гістарычных навук С. Рассадзін выступіў з навуковым паведамленнем аб Казіміры ў адным з цэнтраў археалагічнай навукі ў Еўропе – у Цэнтральным Нямецкім інстытуце археалогіі ў Берліне. Сёлета прафесар Рассадзін плануе працягнуць даследванні ў вёсцы Каралёўская Слабада. Віктар Раманцоў ("Ранак-плюс") Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |