СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПрыз для Марыяны
Вучаніца школы № 10 Марыяна Мірчук стала прызёрам міжнароднага конкурсу па гісторыі "Беларусь паміж Усходам і Захадам", арганізатарам якога выступіў Інстытут журналістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Як паведаміла Марыяна, удзельнікам конкурсу прапаноўвалася адказаць праз Інтэрнэт на пытанні, якія датычыліся гісторыі 2-х краін: Беларусі і Польшчы. Па словах школьніцы, знайсці адказы па беларускай гісторыі - напрыклад, якая мова была дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім, хто такі Кастусь Каліноўскі, ці хто з польскіх пісьменнікаў нарадзіўся ў Беларусі - ёй не было складана. Цяжэй было пералічыць усіх польскіх лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі ці, напрыклад, назваць дату выбрання Кароля Вайтылы Рымскім папам. Асабліва не спадзяючыся на поспех, дзяўчына адправіла свае варыянты адказаў у апошні дзень конкурсу. А праз нейкі час атрымала паведамленне, што апынулася ў ліку прызёраў. З Варшавы ёй даслалі прыз - лічбавы дыктафон "Алімпус". Гэта не першы поспех Марыяны Мірчук у сферы гісторыі. У мінулым годзе яна заняла І-е месца ў секцыі гісторыі раённай навукова-практычнай канферэнцыі старшакласнікаў. Ёсць у актыве навучэнкі 11 "Б" класа сярэдняй школы № 10 і грамата Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі - за неаднаразовы ўдзел у археалагічных раскопках. Віктар Раманцоў ("Ранак-плюс") Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |