СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSВеласіпедны прабег па Гомельскай вобласьці (абвестка)21/07/2007 19:29 15 – 20 жніўня адбудзецца турысцкі прабег на веласіпедах, які прысьвечаны 90-годздзю Кастрычніцкай рэвалюцыі. Акцыю праводзіць Гомельскі абласны камітэт Партыі камуністаў Беларускай, кіраўніком прабегу зацьверджаны Анатоль Ільлінчык – заслужаны геоляг Беларусі. Маршрут прабегу: Гомель – Жлобін – Парычы – Акцябрскі (Рудобелка) – Петрыкаў – Тураў – Жыткавічы. Вяртаньне з Жыткавічаў – на цягніках.
Грамадзяне не атрымалі адказ ад Сьветлагорскага райвыканкама на заяву аб пікеце10/07/2007 19:35 Група грамадзянаў у Сьветлагорску, у асноўным – пэнсіянэры, хацелі правесьці пікет супраць адмены сацыяльных льготаў. Паводле Закону Рэспублікі Беларусь аб масавых мерапрыемствах, чыноўнікі абавязаныя былі даць адказ на іх заяву за 5 дзён да даты, на якую плянаваўся пікет. Аднак грамадзяне адказ на сваю заяву не атрымалі.
Сьветлагорск: інвалідаў – на вуліцу30/06/2007 17:05 У Сьветлагорску і Рэчыцы плянуюць ліквідаваць участкі па зборцы сьвяцільнікаў гомельскага прадпрыемства «Сьветлатэхніка». Работнікі ўчасткаў – інваліды па зроку – праз паўтара месяца могуць стаць безпрацоўнымі. Яны будуць атрымліваць толькі дзяржаўную дапамогу ў 110 - 112 тыс. рублёў штомесяц. Археалагічныя раскопкі ў Шацілках працягваюцца25/06/2007 18:32 Ва ўрочышчы Шацілінскі Востраў упершыню праводзяцца археалагічныя раскопкі. Першы тыдзень раскопак паццвердзіў, што менавіта на гэтым месцы ўзніклі Шацілкі (з 1961 г. – Светлагорск). Фотарэпартаж. Каля Светлагорска выяўлена гарадзішча ранняга сярэднявечча25/06/2007 12:50 У Светлагорскім раёне выяўлена невядомае раней навуцы старадаўняе гарадзішча. Яно знаходзіцца на ўскраіне прыгараднай вёскі Якімаўская Слабада, што ў Баравікоўскім сельскім Савеце, на беразе ракі Бярэзіна. Большасць такіх гарадзішчаў, асабліва па берагах буйных рэк, ужо даўно знойдзеныя. Выяўленне невядомага раней гарадзішча побач з сучасным горадам – рэдкая ўдача.
У Сьветлагорску рыхтуецца пікет супраць адмены сацыяльных гарантыяў24/06/2007 16:26 Група грамадзянаў у Сьветлагорску падала ў райвыканкам заяву на правядзеньне пікету. Мэта пікету, паводле заявы, – выразіць пратэст супраць плянуемай адмены сацыяльных гарантыяў для інвалідаў, вэтэранаў вайны і працы, дзяцей, студэнтаў і школьнікаў. Правесьці пікет мяркуецца 8 ліпеня з 16 да 19 гадзінаў у цэнтры гораду.
У Шацілках пачаліся першыя археалягічныя раскопкі16/06/2007 23:54 Першыя археалягічныя раскопкі пачаліся 16 чэрвеня ў Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска. Некалькі дабраахвотнікаў і школьнікаў пад навуковым кіраўніцтвам доктара гістарычных навук Сяргея Рассадзіна выканалі ў гэты дзень падрыхтоўчую працу – разьбіўку участка пад раскоп. Раскопкі будуць праводзіцца на месцы, дзе, на меркаваньне С. Рассадзіна, ў ХVI стагоддзі ўзьніклі Шацілкі. Гэтае месца мела назву Востраў Шацілінскі.
Дзяўчына гомельскага паходжаньня заняла 51 месца сярод сусьветных знакамітасьцей16/06/2007 15:56 Марыя Шарапава, расійская тэнісыстка беларускага паходжаньня, ў рэйтынгу сусьветных знакамітасьцей заняла 51 месца. У параўнаньні з аналягічным сьпісам мінулага году яна ўзьнялася на 12 пунктаў. Пазыцыя М. Шарапавай даволі прэстыжная, калі ўлічыць, што экс-прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан знаходзіцца на 55-ым месцы.
Людзі хочуць ведаць усю праўду аб расстрэлах пад Гомелем14/06/2007 19:44 Прадстаўнікі Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельскай вобласьці чакаюць адказ з Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў на сваю прапанову стварыць грамадзкую камісію па высьвятленьні паходжаньня масавых пахаваньняў пад Гомелем. Супрацоўнік Міністэрства абароны не адмаўляе, што на месцы расcтрэлаў у Прыбыткаўскім сельскім Савеце Гомельскага раёну знойдзеныя савецкія гільзы. Аб тым, што кажуць мясцовыя жыхары, распавядае Канстанцін Жукоўскі з Гомеля - да нядаўняга часу жыхар Сьветлагорска.
Чыноўнік са Сьветлагорска за атрыманьне хабару асуджаны на 8 гадоў13/06/2007 22:08 Да 8 гадоў пазбаўленьня волі суд Сьветлагорскага раёну прыгаварыў былога намесьніка генэральнага дырэктара камунальнага жыльлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Сьветач” г. Сьветлагорска, паведамляе БелаПАН. Паводле інфармацыі Генэральнай пракуратуры, папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе ў адносінах намесьніка гендырэктара КЖУП “Сьветач” і індывідуальнага прадпрымальніка, які жыве ў Сьветлагорску і абвінавачаны ў пасярэдніцтве ў атрыманьні хабару, праведзена пракуратурай Буда-Кашалёўскага раёну. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |