СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSКраязнаўчая экспедыцыя каля Адрубаў адзначыла 10-годдзе (фотаэкспазіцыя)05/09/2007 18:58 У жніўні каля вёскі Адрубы, што ў Кабанаўскім сельскім Савеце Жлобінскага раёну, праведзена маладзёвая краязнаўчая экспедыцыя. Яна была падрыхтавана ў Светлагорску грамадскім аб’яднаннем “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ). Такія экспедыцыі ў Светлагорску ладзяцца кожнае лета з 1997 г., і сёлета адзначалася іх 10-годдзе.
Канфіскаваныя гадзіннікі прадпрымальніцы са Сьветлагорску былі вернутыя судом04/09/2007 21:42 У гаспадарчым судзе Гомельскай вобласьці праходзіў разгляд адміністрацыйных справаў у дачыненьні прадпрымальнікаў Сьветлагорску. Падаткоўцы й міліцыя ў шэрагу бізнэсоўцаў забралі тавар, абвінаваціўшы іх у парушэньні ўстаноўленых правілаў гандлю. Гэта выклікала зваротную рэакцыю: на знак пратэсту дробныя гандляры 6 жніўня выходзілі на плошчу да Сьветлагорскага райвыканкаму зь патрабаваньнем спыніць неабгрунтаваную канфіскацыю тавараў.
Каля Парычаў паднялі рэшткі першага ў Беларусі браніраванага карабля30/08/2007 22:31 Каля гарадскога пасёлка Парычы ў Светлагорскім раёне знойдзены рэшткі карабля, які за сваю гісторыю належаў двум дзяржавам, меў тры назвы і двойчы быў затоплены. Гэта – адзін з двух першых у Беларусі браніраваных рачных караблёў. Ён быў пабудаваны ў горадзе Данцыг на беразе Балтыйскага мора.
Прадпрымальнікі Светлагорска прапануюць аб'явіць нацыянальную забастоўку індывідуальных прадпрымальнікаў28/08/2007 19:29 Як паведаміў старшыня Рэспубліканскага каардынацыйнага савета індывідуальных прадпрымальнікаў Анатоль Змітровіч (г. Светлагорск), у апошнія месяцы не спыняюцца праверкі кантралюючымі органамі рынкаў па ўсёй краіне. Пры выяўленні парушэнняў з боку прадпрымальнікаў у іх адразу канфіскуецца тавар. У Светлагорску, па словах А. Змітровіча, праверкі каардынуюць работнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі міліцыі (АБЭЗ), якія даюць указанні астатнім правяраючым органам. Прызавае месца ў міжнародным конкурсе – у дзяўчыны з нашага гораду25/08/2007 21:21 Марыяна Мірчук, сёлетняя выпускніца 11 класа з нашага гораду, заняла ІІ-е месца ў міжнародным конкурсе Вышэйшай школы камерцыі і права імя Р. Лазарскага (Варшава). З Беларусі на конкурс было даслана 50 працаў, у тым ліку 28 – ад адзінацацікласнікаў. Як адзначыла конкурсная камісія, працэс вызначэння прызёраў “быў вельмі складаным у сувязі з тым, что большасць працаў была выкананая на надзвычай высокім узроўні”. Раскопкі былога горада Казімір (фотаэкспазыцыя)22/08/2007 20:50 У Сьветлагорскім раёне працягнуты археалягічныя раскопкі былога горада Казімір. Гэты горад існаваў у 1643 – 1655 гг. на беразе Бярэзіны, на месцы цяперашняй вёскі Каралеўская Слабада-2 (Краснаўскі сельскі Савет). У той час Беларусь была асноўнай часткай Вялікага Княства Літоўскага, якое ўваходзіла ў фэдэратыўную дзяржаву Рэч Паспалітая. У 1654 г. Расійская дзяржава пачала вайну з Рэччу Паспалітай. Казімір быў разбураны. Пазней на гэтым месцы аднавілася вёска, назва якой нагадвае аб былым горадзе.
У Светлагорску у КДБ выклікаюць Рамана Усцінава20/08/2007 20:42 Светлагорскаму студэнту Раману Усцінаву, які навучаецца ў Польшчы, патэлефанавалі дадому і запатрабавалі, каб ён прыбыў у мясцовае аддзяленне Камітэта дзяржаўнай бяспекі. Як распавёў Р. Усцінаў, 20 жніўня яму затэлефанаў чалавек, які назваўся супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Давідавым. Раман адмовіўся ісці ў КДБ без павесткі.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |