СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
У Тураве занепакоены праектам здабычы бурага вуглю16/10/2007 13:36 У г. Тураў Жыткавіцкага раёну адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з экспертамі па праблеме бурага вуглю, які збіраюцца здабываць на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Мерапрыемства пачалося з таго, што прысутных наведала міліцыя.
Падарунак з Магілёва13/10/2007 11:42 Яшчэ зусім нядаўна карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава ў сваім мастацкім фондзе не мела ніводнага скульптурнага твору. Мабыць, гэта было не зусім справядліва, бо і яна спрыяла правядзенню штогадовых рэспубліканскіх пленэраў скульптараў, ладзіла іх выставы. Першым паказаў добры прыклад Эдуард Астаф'еў – аўтар помніка Шацілу, заснавальніку Вострава Шацілінскага.
Вобыск у Маслюкова: шукалі мінеральныя ўгнаенні12/10/2007 12:15 У Светлагорску ўвечары 5 кастрычніка міліцыя правяла вобыск у кватэры Тэльмана Маслюкова, мясцовага актывіста дэмакратычнага руху. Міліцыянты шукалі ў кніжных шафах каністры з мінеральнымі ўгнаеннямі.
Гомель: старшыню арганізацыі АГП арыштавалі на 7 сутак11/10/2007 14:08 Старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова суд Чыгуначнага раёну Гомеля асудзіў на 7 сутак арышту. Пастанову падпісаў судзьдзя Яраслаў Парэмскі. У міліцыю паступілі заявы 2-х жанчын, адна зь якіх працуе ў адміністрацыі Чыгуначнага раёну, пра тое, што В. Палякоў ля дому № 46 па вуліцы Кірава ішоў і лаяўся на іх матам.
Зампредседателя Гомельской областной организации ОГП В. Кацора получил 7 суток10/10/2007 12:50
Суд Железнодорожного района Гомеля приговорил заместителя председателя областной организации Объединенной гражданской партии (ОГП) Владимира Кацору к административному аресту на 7 суток по статье 17.1 Кодекса об административных правонарушениях (мелкое хулиганство) за нецензурную брань в общественном месте, сообщает БелаПАН.
Жыткавічы: “Буры вугаль – экалагічнае бедства”09/10/2007 22:09 Жыхары горада Жыткавічы збіраюць подпісы супраць распрацоўкі радовішчаў бурага вуглю на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Подпісы збіраюцца пад зваротамі да галоўнага рэдактара газэты "Рэспубліка", а таксама да кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Л. І. Харужыка. У зваротах распрацоўка бурага вуглю называецца "экалагічным бедствам".
Юбілейны вернісаж08/10/2007 13:44 Ён сапраўды юбілейны, бо прысвечаны 15-годдзю нашай карціннай галерэі. Так, 19 верасня 1992 года светлагорская карцінная галерэя «Традыцыя», якая цяпер носіць імя аднаго з яе заснавальнікаў, мастака Германа Пранішнікава, гасцінна сустрэла першых наведвальнікаў.
КДБ правёў вобыск у памяшканні Гомельскай арганізацыі АГП05/10/2007 19:55 Супрацоўнікі Камітэта дзяржаўнай бяспекі 5 кастрычніка правялі ў Гомелі вобыск ў памяшканні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пры вобыску выняты 6 сістэмных блокаў кампутараў і 3 капіравальныя апараты, з якіх 2 ў непрацоўным стане. Прадстаўнік партыі Ул. Кацора лічыць, што вобыск прайшоў з парушэннямі заканадаўства.
Міліцыя ператрэсла кватэры людзей, якія супраць адмены сацыяльных гарантый01/10/2007 13:07 У Светлагорску 30 верасня міліцыя даставіла ў апорны пункт грамадзян Святлану Міхальчанку і Вольгу Янкоўскую. Затым міліцыянты правялі агляд кватэраў Святланы Міхальчанкі і Сяргея Дайнекі. Гэтыя людзі пратэставалі супраць адмены сацыяльных гарантый для інвалідаў, пенсіянераў і моладзі.
«Незвычайная звычайнасць» Ларысы Журавовіч28/09/2007 16:15
Акварэльна-гуашныя творы вядомай беларускай мастачкі незвычайна ўвасабляюць сабой звычайнае. Усё, што мы бачым на яе нацюрмортах і ў пейзажах, звыкла знаёмае. Здавалася б, што можа быць нязвыклага ў гэтых кветках, гародніне, садавіне, у рэчах хатняга, у асноўным, вясковага ўжытку? Але Ларыса Журавовіч малюе іх з такой замілаванай шчырасцю, што яны нібыта пераўвасабляюцца ў саму прыгажосць. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |