СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSУ кожным камені жыве выява19/10/2007 11:24 У кожным камені тоіцца выява. Трэба толькі, каб скульптар гэта заўважыў і дапамог ёй пазбавіцца ад усяго лішняга. Аднак зноў і зноў здзіўляюся, разглядваючы тое, што стала вынікам чарговага рэспубліканскага пленэру. Месяц таму гэта былі ўвогуле звычайныя вялізныя камяні, сабраныя з лясных палян, узбочын дарог, берагоў Бярэзіны і палёў. Дзякуючы таленавітым творцам, яны выявілі сваю патаемную сутнасць.
Карабель вытворчасці ЗША падымаюць з Бярэзіны18/10/2007 19:19 У Светлагорскім раёне вядуцца работы па пад’ёму з Бярэзіны бронекацера, які патануў у 1941 г. З дна ракі ўжо ўзнятыя знаходкі, якія дазволяць, магчыма, даведацца больш аб прычынах гібелі карабля.
У Светлагорску ў жылым доме правалілася столь17/10/2007 20:09 У адным з жылых дамоў у Светлагорску правалілася столь верхняга паверху. Здарылася гэта ў час рамонту кроўлі. Столь не вытрымала, калі адзін з работнікаў праходзіў па тэхнічнаму памяшканню над жылой кватэрай.
Міліцэйскі начальнік у Светлагорску параўнаў Еўрапейскі марш з “маршам 41-га году”17/10/2007 14:45 Святлану Міхальчанку міліцыянты лавілі учацвярох. Жанчыну, якая вядомая ў Светлагорску як абаронца сацыяльных правоў, на вуліцы заштурхнулі ў аўтамабіль. Адбывалася гэта 14 кастрычніка, калі ў Мінску праходзіў Еўрапейскі марш. Пры вобыску ў С. Міхальчанкі адабралі візітоўкі, якія засталіся ў яе пасля сустрэчаў з венесуэльскім прэзідэнтам Уга Чавесам.
У Тураве занепакоены праектам здабычы бурага вуглю16/10/2007 13:36 У г. Тураў Жыткавіцкага раёну адбылася першая сустрэча прадстаўнікоў грамадскасці з экспертамі па праблеме бурага вуглю, які збіраюцца здабываць на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Мерапрыемства пачалося з таго, што прысутных наведала міліцыя.
Падарунак з Магілёва13/10/2007 11:42 Яшчэ зусім нядаўна карцінная галерэя «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава ў сваім мастацкім фондзе не мела ніводнага скульптурнага твору. Мабыць, гэта было не зусім справядліва, бо і яна спрыяла правядзенню штогадовых рэспубліканскіх пленэраў скульптараў, ладзіла іх выставы. Першым паказаў добры прыклад Эдуард Астаф'еў – аўтар помніка Шацілу, заснавальніку Вострава Шацілінскага.
Вобыск у Маслюкова: шукалі мінеральныя ўгнаенні12/10/2007 12:15 У Светлагорску ўвечары 5 кастрычніка міліцыя правяла вобыск у кватэры Тэльмана Маслюкова, мясцовага актывіста дэмакратычнага руху. Міліцыянты шукалі ў кніжных шафах каністры з мінеральнымі ўгнаеннямі.
Гомель: старшыню арганізацыі АГП арыштавалі на 7 сутак11/10/2007 14:08 Старшыню Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова суд Чыгуначнага раёну Гомеля асудзіў на 7 сутак арышту. Пастанову падпісаў судзьдзя Яраслаў Парэмскі. У міліцыю паступілі заявы 2-х жанчын, адна зь якіх працуе ў адміністрацыі Чыгуначнага раёну, пра тое, што В. Палякоў ля дому № 46 па вуліцы Кірава ішоў і лаяўся на іх матам.
Зампредседателя Гомельской областной организации ОГП В. Кацора получил 7 суток10/10/2007 12:50
Суд Железнодорожного района Гомеля приговорил заместителя председателя областной организации Объединенной гражданской партии (ОГП) Владимира Кацору к административному аресту на 7 суток по статье 17.1 Кодекса об административных правонарушениях (мелкое хулиганство) за нецензурную брань в общественном месте, сообщает БелаПАН.
Жыткавічы: “Буры вугаль – экалагічнае бедства”09/10/2007 22:09 Жыхары горада Жыткавічы збіраюць подпісы супраць распрацоўкі радовішчаў бурага вуглю на тэрыторыі Жыткавіцкага раёну. Подпісы збіраюцца пад зваротамі да галоўнага рэдактара газэты "Рэспубліка", а таксама да кіраўніка Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Л. І. Харужыка. У зваротах распрацоўка бурага вуглю называецца "экалагічным бедствам".Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |