СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Вучнёўскія працы з нашага гораду адзначаны на конкурсе10/04/2007 10:56
У Мінску падведзены вынікі конкурсу творчых працаў студэнтаў і старшакласнікаў "Беларусь у еўрапейскім кантэксце". 80 студэнтаў і старшакласнікаў з розных абласцей краіны і замежжа прадаставілі на конкурс свае працы па секцыях гісторыі, журналістыкі, літаратуры, паліталогіі, правазнаўства і эканомікі. Прызёрамі сталі 15 удзельнікаў конкурсу, трое з іх – са Светлагорска. 8 красавіка ўсе хрысьціяне сьвяткуюць Пасху06/04/2007 21:32 8 красавіка хрысьціяне сьвяткуюць Уваскрэсаньне Хрыстова. Сёлета гэтае сьвята супадае ў адзін дзень як па календары сучаснага стылю, так і па традыцыйным календары. Са сьвяточнымі пасланьнямі да вернікаў зьвярнуліся сьвятары каталіцкай і праваслаўнай цэркваў Сьветлагорска.
Сьветлагорская пракуратура вядзе справу супраць Кірыла Ксянзова06/04/2007 15:32 Пракуратура Сьветлагорскага раёна пачала справу ў адносінах да 22-гадовага жыхара Сьветлагорска Кірыла Ксянзова. Пасля сёлетніх выбараў у мясцовыя Саветы К. Ксянзоў напісаў артыкул на палітычную тэму, у якім выказаў крытычную ацэнку вынікам выбараў. Справу вядзе старшы памочнік пракурора Тацьцяна Хрысьцюк.
Грамадзкі актывіст з Рагачова атрымаў адказ з МУС Беларусі06/04/2007 00:06 На скаргу аб незаконным утрыманьні міліцыяй напярэдадні 25 сакавіка Міністэрства ўнутраных справаў паведаміла Ўладзімеру Гермаку, што яго заяву разгледзелі і скіравалі яе ў Гомельскі аблвыканкам для прыняцьця мераў. Як распавёў Ул. Гермак для радыё “Рацыя”, скаргу на імя міністра Ўладзімера Навумава ён напісаў у іранічнай форме. Прычынай заявы сталася ўтрыманьне Ул. Гермака ў мясцовым аддзяленьні міліцыі ад 7-ай гадзіны раніцы да 3-ох гадзінаў дня.
Светлагорскія школьніцы – сярод прызёраў рэспубліканскай алімпіяды05/04/2007 02:32 Прадстаўніцы Светлагорска Вікторыя Працко і Жанна Клімянок сталі прызёрамі на 23-й рэспубліканскай алімпіядзе сярод школьнікаў па беларускай мове, якая прайшла напрыканцы сакавіка ў Мазыры. У асабістым заліку В. Працко атрымала дымлом ІІ-ой ступені, Ж. Клімянок – ІІІ-ай. Сярод 114 ўдзельнікаў алімпіяды былі толькі 2 хлопцы.
У Веткаўскім раёне падлетак выратаваў трох дзяцей04/04/2007 02:16 Гаспадыня хаты ў вёсцы Хальч адыйшла з дому на кароткі час па справах. Старэйшаму зь дзяцей трапіліся пад руку запалкі. Пажар пачаўся з кухні, а потым пачалі гарэць іншыя пакоі. 9-клясьнік Аляксандр Кандраценка заўважыў пажар і кінуўся ў дом, а суседка дапамагла яму выбіць дзьверы.
Тэлефонная нумарацыя прыводзіцца да еўрапейскіх стандартаў01/04/2007 14:42 31 сакавіка ў Беларусі праведзена змяненне двузначных тэлефонных нумароў, якія раней пачыналіся з нуля. Да ўсіх гэтых нумароў дабаўлена “1” у пачатку. Змяненні тычацца перш за ўсё нумароў экстрэнных службаў: замест “01”, “02”, “03” цяпер неабходна набіраць нумары: пажарнай службы (службы выратавання) – 101, міліцыі – 102, хуткай медыцынскай дапамогі – 103, аварыйнай службы газавай сеткі – 104. Гэта не апошнія змяненні ў тэлефоннай нумарацыі краіны.
Васьмікласнік у Жлобіне вырабіў фальшывыя грошы29/03/2007 12:42 У Жлобіне ў адным з магазінаў пры спробе збыць фальшывую купюру ў 50 тыс. рублёў затрыманы адзін з мясцовых жыхароў. Пры праверцы высветлілася, што 9 фальшывых купюр надрукаваў 8-класнік адной з мясцовых школ. 7 з гэтых купюр ён прадаў свайму сваяку па цане 50 тыс. сапраўдных руб. за штуку.
Каля пасёлка Мядкоў выяўлены артылерыйскі снарад27/03/2007 22:37 Адзін з жыхароў пасёлка Мядкоў Светлагорскага раёну 26 красавіка выявіў артылерыйскі снарад часоў ІІ-ой сусветнай вайны. Месца небяспечнай знаходкі было ўзятае пад ахову міліцыяй. Для размініравання баепрыпаса выкліканыя сапёры.
У Сьветлагорску прадстаўнікі грамадзкасьці ўшанавалі Дзень Волі25/03/2007 21:41 У Сьветлагорску 25 сакавіка з нагоды 89-ай гадавіны Беларускай Народнай Рэспублікі прадстаўнікі грамадзкасьці і група моладзі ўсклалі кветкі да крыжа памяці ахвярам таталітарных рэпрэсыяў. Бела-чырвона-белыя кветкі былі ускладзеныя таксама да помніка Раману Шаціле, заснавальніку паселішча. За акцыяй назіралі міліцыянты ў цывільным і вялі відэяздымкі. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |