СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Наш зямляк абраны віцэ-прэзыдэнтам міжнароднай фэдэрацыі26/04/2007 11:29 Вядомы беларускі праваабаронца, наш зямляк Алесь Бяляцкі абраны віцэ‑прэзыдэнтам сусьветнай праваабарончай арганізацыі “Міжнародная фэдэрацыя за грамадзянскія правы” (МФГП). Адбылося гэта падчас сусьветнага кангрэсу МФГП у Лісабоне. МФГП — адна з буйнейшых у сьвеце праваабарончых арганізацый, якая мае статус назіральніка ў ААН і іншых міждзяржаўных структурах.
Топ-парад заможных людзей Светлагорскага раёна24/04/2007 15:22 Зараз кожны з нас мае магчымасць ведаць, колькі грошай зарабляюць банкіры, кіруючыя асобы раёна, дырэктары прадпрыемстваў і г. д. у Светлагорску. І-ае месца ў спісе займаюць нафтавікі. Так, намеснік начальніка Светлагорскага аграпрамысловага ўпраўлення вытворчага аб’яднання "Беларуснафта" Валерый Крук зарабіў за год 38 млн. 351 тысячу рублёў. Падзелім на 12 месяцаў - атрымліваецца ў сярэднім на месяц па 3 млн. 195 тысяч рублёў, альбо па 1492 даляра ЗША (па курсе 2140 рублёў за 1 даляр).
Аляксандр Мілінкевіч праводзіць рэйд па “чарнобыльскіх” раёнах Беларусі23/04/2007 21:57 Аляксандр Мілінкевіч, лідэр дэмакратычных сіл Беларусі, праводзіць 21 - 25 красавіка рэйд па рэгіёнах краіны, якія пацярпелі ў выніку аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Асноўная мэта рэйду - прыцягненне ўвагі беларускай і міжнароднай супольнасці да забеспячэння радыяцыйнай бяспекі насельніцтва. 23 красавіка на дарозе з Брагіна ў Гомель аўтамабіль А. Мілінкевіча спыніла міліцыя.
Гомельская вобласць не выканала палову паказчыкаў эканамічнага развіцця22/04/2007 14:20 У першым квартале 2007 г. Гомельская вобласць не выканала 13 з 30 паказчыкаў эканамічнага развіцця. Аб гэтым было заяўлена 19 красавіка на пасяджэнні абласнога выканаўчага камітэта. Сярод невыкананых – паказчык роту аб’ёмаў вытворчасці, паведамляе БелаПАН.
Агароды ў санітарна-ахоўнай зоне супярэчаць экалагічным нормам21/04/2007 19:50 У апошнія месяцы многія жыхары Сьветлагорска атрымалі ў свае паштовыя скрыні ўлёткі экалягічнага зьместу. З улётак можна даведацца пра тое, што тэрыторыя каля мясцовай прамысловай зоны, на якой знаходзіцца шмат агародных участкаў, зьяўляецца небясьпечнай для вырошчваньня гародніны і садавіны. Справа ў тым, што агароды разьмешчаныя акурат у санітарнай зоне каля прадпрыемстваў хімічнай вытворчасьці.
Эскіз помніка ёсць...19/04/2007 20:56 - У мяне для карціннай галерэі сюрпрыз - нечакана для ўсіх сказаў у час адкрыцця сваёй выставы скульптар Эдуард Астаф’еў. – Гэта эскіз магчымага помніка вашаму слыннаму земляку Сцяпану Міхайлавічу Некрашэвічу.
Знойдзены межы былога горада Казімір18/04/2007 22:37 Першыя сёлета краязнаўчыя пошукі ў Светлагорскім раёне праведзены 14 красавіка. Палявы краязнаўчы сезон быў распачаты ў вёсцы Каралёўская Слабада-2, на месцы былога горада Казімір. У выніку пошукаў вызначаны межы былога горада, які існаваў на месцы гэтай вёскі ў XVII стагоддзі.
17 красавіка народ адзначае Радаўніцу15/04/2007 14:32 Старажытнае веснавое свята ўсходніх славян – Радаўніца – сёлета адзначаецца 17 красавіка. Дзень ушанавання продкаў, дзень памінання памерлых у хрысціянстве прымеркаваны да Уваскрасэння Хрыстовага. Радаўніца адзначаецца ў аўторак пасля велікоднага тыдня. У Светлагорску ў гэты дзень будуць арганізаваны дапаўняльныя аўтобусныя рэйсы да могілак.
Светлагорскі суд пачаў разгляд справы Кірыла Ксянзова13/04/2007 23:49 У Светлагорску суддзя Ірына Алісейка пачала 13 красавіка разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да Кірыла Ксянзова, аўтара незалежных артыкулаў на грамадска-палітычную тэматыку. На суд разам з К. Ксянзовым прыбыла група чытачоў яго артыкулаў, сярод якіх быў прадстаўнік грамадскай праваабарончай арганізацыі “Беларускі Хельсінкскі камітэт”. Прадстаўнікі міліцыі і пракуратуры на суд не з’явіліся.
Будуць капаць пад горад12/04/2007 23:46 Сёлета ў Светлагорску будуць праведзены першыя археалагічныя раскопкі Вострава Шатылінскага – старадаўняй часткі горада, вядомай з 1560 года. Аб гэтым 9 красавіка на сустрэчы ў райвыканкаме з грамадскасцю Светлагорска паведаміў доктар гістарычных навук, археолаг Сяргей Рассадзін. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |