СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Дзень Перамогі і Дзень Эўропы08/05/2007 13:37 У Беларусі і шэрагу іншых краінаў СНД 9 мая адзначаецца Дзень Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Жыхарам Сьветлагорска прапануецца пабываць на 4-х мітынгах, 3-х канцэртах і адной дыскатэцы, абавязкова працуюць гандлёвыя рады; мерапрыемства пад назвай «Ішлі на бой хлопцы, равесьнікі твае» ў праграме пазначанае як забаўляльнае. (Поўная праграма мерапрыемстваў зьмешчаная ніжэй.) У большасці эўрапейскіх краінаў 9 траўня адзначаюць Дзень Эўропы.
Адкрыцьцё сайта супала з 75-годздзем газэты05/05/2007 19:26 Інтэрнэт-сайт раённай газэты “Сьветлагорскія навіны” пачаў дзейнічаць з 1 траўня. На старонках з адрасам www.sn.by разьмяшчаюцца асноўныя публікацыі газэты, зьвесткі аб рэдакцыі, форум. Адкрыцьцё сайта супала з 75-годздзем “Сьветлагорскіх навінаў”.
Кітайцы паказалі аўтамабіль, які прапануюць зьбіраць у Сьветлагорскім раёне04/05/2007 18:58 Аўтамабільная выстава “Мотаршоў-2007” пачалася 4 траўня ў Менску. На ёй прадстаўлены аўтамабіль, які кітайцы прапануюць вырабляць у Сьветлагорскім раёне. Паводле дасьледаваньня Кітайскай асацыяцыі спажыўцоў, 77% кітайскіх аўто псуюцца на працягу першых 6 месяцаў эксплёатацыі.
Настаўнік напісаў міністру ўсё, што думае пра Міністэрства адукацыі04/05/2007 11:39 Мікалай Бусел, настаўнік зь вёскі Дуброва Сьветлагорскага раёна, напісаў адкрыты ліст міністру адукацыі Беларусі Аляксандру Радзькову. У сваім лісьце М. Бусел выказвае пратэст у сувязі з намерамі міністэрства ў чарговы раз зьмяніць школьную праграму, патрабуе спыніць вал папераў, якімі завальваюць настаўнікаў, і аблегчыць школьнікам навучаньне. Ніжэй публікуем поўны тэкст ліста.
У Сьветлагорску аштрафаваны грамадзянін за злоўжываньне свабодай прэсы03/05/2007 22:57 Кірыл Ксянзоў, 22-гадовы грамадзянін у Сьветлагорску, аштрафаваны на 930 тысяч рублёў “за злоўжываньне свабодай масавай інфармацыі”. Былы студэнт факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту распаўсюдзіў незалежнае выданьне “Рэгіянальныя навіны”, у якім зьмешчаны артыкул “Прэзыдэнства – ў спадчыну”. У гэтым жа выпуску газэты апублікаваны і матэрыял за аўтарствам самога К. Ксянзова – “Яны ведаюць свае ролі”. На сходзе дэмакратычных сілаў у Гомелі міліцыя шукала снарад02/05/2007 14:05 У Гомелі 29 красавіка прайшоў абласны сход дэлегатаў будучага Кангрэсу дэмакратычных сілаў Беларусі. Падрыхтоўка Кангрэсу, а таксама палітычная і эканамічная платформа дэмакратычных сілаў былі пытаньнямі, якія абмяркоўваліся на сходзе. Падчас сходу міліцыя і сапёры імкнуліся шукаць артылерыйскі снарад.
Сьнежны травень01/05/2007 15:20 У Сьветлагорску 1-га траўня ішоў сьнег. І не проста сьнег – дробная мяцель раптоўна зьмянялася на вялізарныя хлопья. Белая завея, якая ахінула горад, дзіўна выглядала на фоне веснавой зелені. Рэдкая прыродная зьява прыйшлася на сьвяточны дзень. Дзяўчына са Светлагорска паступіла ў міжнародны каледж28/04/2007 18:56 Марыяна Мірчук, 11-класніца з нашага гораду, стала прызёрам конкурсу Каледжаў міжнароднай супольнасці 2007 года. Заключны тур конкурсу для беларускіх абітурыентаў адбыўся 25 красавіка ў Мінску. З 12 фіналістаў выбраны 3 прызёры, якія з верасня стануць студэнтамі міжнародных каледжаў.
Пракуратура працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова27/04/2007 21:18 Пракуратура Светлагорскага раёна працягвае справу супраць Кірыла Ксянзова, аўтара газетных артыкулаў на палітычную тэматыку. 22-гадовы жыхар Светлагорска абвінавачваецца ў злоўжыванні свабодай слова. Днямі К. Ксянзоў быў паўторна выкліканы да старшага памочніка пракурора Таццяны Хрысцюк.
У Гомелі прэзэнтавалі біржу валянтэраў26/04/2007 13:04 Ініцыятыва стварэньня валянтэрскай службы сталася вынікам супрацы нямецкага таварыства "Нямецка-расейскі абмен" й мясцовага аб’яднаньня "Сацыяльныя праекты" ў межах праекту "Разьвіцьцё маладзёвых валянтэрскіх ініцыятываў у Гомельскім рэгіёне". І, як адзначыла падчас прэзэнтацыі прадстаўніца грамадзкай арганізацыі "Нямецка-расейскі абмен" Эвэлін Шэер, супраца з гомельскай арганізацыяй — важны этап у працы валянтэрскай службы.Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |