СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Бы з даўніны сівой ступіў Кірыла...17/05/2007 16:06 Тураў — старажытны горад, дзе спакон веку жылі дрыгавічы - 11 мая традыцыйна сабраў на Замкавай гары шматлікіх гасцей з розных куточкаў Беларусі, каб ушанаваць імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Цікава, што памяць пра епіскапа, філосафа, пісьменніка аднолькава дарагая як для царкоўнікаў, так і для ўсіх нас, бо ў сваіх малітвах, павучаннях, прытчах і іншых творах Кірыла заклікаў да духоўнага самаўдасканалення.
Гомельская кандытарская фабрыка “Спартак” пачала пастаўку прадукцыі ў Манголію17/05/2007 13:14 Як паведамілі ў аддзеле маркетынгу адкрытага акцыянернага таварыства “Спартак”, першая партыя на суму каля 30 тыс. даляраў ЗША ужо дастаўленая ва Улан-Батар. У сталіцу Манголіі адпраўленыя 3 чыгункавыя вагоны з карамельлю, шакаладнымі цукеркамі і печывам, агульнай вагою 130 тон. Ужо ў бліжэйшы час мясцовы спажывец будзе мець магчымасьць паспрабаваць ласункі гомельскіх кандытараў.
«Скульптурныя фантазіі»16/05/2007 16:20 Так называецца выстава незвычайных вырабаў, аўтарам якой з'яўляецца электраманцёр вытворчага аб'яднання «Хімвалакно» Васіль Коваль. Хто ён, аўтар гэтых прывабных твораў: мастак? скульптар? разбяр па дрэве? Хутчэй за ўсё ў ім сышліся якасці ўсіх гэтых пералічаных творчых прафесій. Дырэктар музэю адмовіў у памяшканьні для прэзэнтацыі кнігі свайго зямляка16/05/2007 14:54 16 траўня ў Гомелі, у абласным музэі, павінна была адбыцца прэзэнтацыя кнігі паэта, ураджэнца Гомельшчыны Анатоля Сыса (1959 - 2005) - “Лён”. Папярэдне арганізатары дамовіліся з кіраўніцтвам музею. У Гомель зьбіраліся літаратары зь Менску. Але 14 траўня адміністрацыя музэю адмовіла ў памяшканьні.
Праведзены навучальны курс па грамадскім самакіраванні15/05/2007 22:13 Навучальны курс па грамадскім самакіраванні праведзены ў Светлагорску. Мясцовыя грамадскія актывісты, найперш моладзь, на працягу курса двойчы на тыдзень знаёміліся з асновамі заканадаўства аб самакіраванні, а таксама з айчынным і замежным досведам па гэтай тэматыцы. Курс правялі светлагорскія актывісты грамадзянскай супольнасці і спецыялісты з іншых гарадоў.
З надзеяй на багатыя здабыткі12/05/2007 15:11 На палях вобласці завяршаюцца веснавыя палявыя работы. На 8 мая яравыя культуры былі пасеяны на 85% плошчаў. Яшчэ больш хуткімі тэмпамі яны вядуцца ў Петрыкаўскім, Рэчыцкім і Ельскім раёнах. У асобных гаспадарках пасаджана ўжо бульба і пасеяна кукуруза. Але не абышлося і без праблем. Частка пасеваў збожжавых ў Акцябрскім, Калінкавіцкім, Светлагорскім і некаторых іншых раёнах вымерзла.
Рэалістычнае мастацтва – рэальнае жыццё11/05/2007 16:01 Выстава, якая зараз экспануецца ў карціннай галерэі «Традыцыя» імя Германа Пранішнікава, дае цудоўную магчымасць пераканацца ў тым, што рэалістычнае мастацтва па-ранейшаму застаецца адзіным пераемнікам найлепшых традыцый жывапісу. Шлях, абраны мастаком Панцюк-Жукоўскім, у многім супярэчыць тым, хто спавядае абстрактнае, нефігуратыўнае бачанне свету. І як не ўзгадаць тут словы Сальвадора Далі: «Для пачатку навучыцеся маляваць і пісаць, як старыя майстры, а потым ужо дзейнічайце паводле свайго меркавання – і вас заўжды будуць паважаць».
Узбуджана крымінальная справа па факту падзення самалёта ў Чачэрскім раёне11/05/2007 14:18 Гомельская транспартная пракуратура 10 мая ўзбудзіла справу па артыкулу 314 Крымінальнага кодэкса па факту падзення самалёта ў Чачэрскім раёне. Як паведаміў намеснік пракурора Сяргей Казакевіч, у дадзены час вядзецца расследаванне здарэння. Аб якіх-небудзь версіях падзення самалёта гаварыць пакуль рана. У Гомелі актывісты дэмакратычных сілаў усклалі вянкі да Вечнага агню10/05/2007 16:38 9 траўня гомельскія актывісты дэмакратычных сілаў усклалі вянкі да Вечнага агню на плошчы Працы. Такім чынам мясцовыя дэмакраты ўшанавалі памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне, паведаміў БелаПАН старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў. Па ягоных словах, ва ўскладаньні вянкоў удзельнічалі таксама прадстаўнікі Партыі камуністаў Беларускай, арганізацыйных камітэтаў па стварэньню руху “За Свабоду” і партыі “Шлях свабоды і прагрэсу”.
Школьнікі са Жлобіна па сваёй ініцыятыве прывялі ў парадак месца пахаваньня партызан і воінаў10/05/2007 13:20 8 траўня пасьля заняткаў 15 11-кляснікаў гімназіі № 1 г. Жлобіна выехалі ў вёску Антонаўка Кароткавіцкага сельскага Савету і прывялі там ў парадак месца пахаваньня партызан і савецкіх воінаў. Як распавёў БелаПАН ініцыятар талакі гімназіст Кірыл Атаманчык, моладзь прыбрала тэрыторыю і падфарбавала надпісы імёнаў загінуўшых. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |