СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Сярод узнагароджаных ганаровымі дыпломамі – прадстаўнікі Светлагорскага раёна30/05/2007 19:17 З нагоды 125-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, 100-годдзя І-га з’езду беларускіх настаўнікаў і 85-годдзя Таварыства беларускай школы шэрагу прадстаўнікоў адукацыі, навукі і культуры ўручаны ганаровыя дыпломы. Узнагароды атрымалі і двое нашых зямлякоў.
В Гомеле обрушился балкон жилого дома29/05/2007 19:09 В городском поселке Костюковка, который входит в Железнодорожный район Гомеля, обрушился балкон жилого дома. Как сообщил БелаПАН пресс-секретарь областного управления Министерства по чрезвычайным ситуациям Руслан Габрилев, это произошло 27 мая в 14.30. Железобетонная балконная плита упала с 3-го этажа на 1-ый.
«Міражы рэальнасці» Крылова26/05/2007 10:26 Гомельскі мастак Андрэй Крылоў добра вядомы светлагорскім аматарам выяўленчага мастацтва. У тым ліку і сваёй шчодрасцю: ў 2005 г. ён падарыў нашай карціннай галерэі 31 жывапісную карціну, якія напісаны ім і яго бацькам Валянцінам Аляксандравічам. На мінулым тыдні у нашай галерэі адкрылася новая экспазіцыя твораў мастака, прымеркаваная да 45-годдзя А. Крылова.
Гомель і Жлобін развіваюць супрацоўніцтва з горадам Шаўляй25/05/2007 12:48 Літоўскія партнёры будуць працягваць супрацоўніцтва з Беларускім металургічным заводам у Жлобіне. Бізнесмены з гораду Шаўляй плануюць таксама стварыць у свабоднай эканамічнай зоне “Гомель-Ратон” новыя прадпрыемствы. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты ў ходзе візіту ў Гомельскую вобласць дэлегацыі Шаўляйскага павету Літвы, паведамляе БелаПАН.
Гомельшчына: перавышаны рэкорд тэмпературы паветра, які трымаўся ў Беларусі 57 гадоў24/05/2007 12:16 Упершыню за 57 гадоў у Беларусі перавышаны рэкорд тэмпэратуры паветра для дня 22 траўня. Адна з самых высокіх тэмпэратура паветра у гэты дзень зафіксаваная на мэтэастанцыях ў Акцябарскім і Васілевічах. Гэтыя станцыі - бліжэйшыя ад Сьветлагорскага раёну.
Дэлегацыя Шаўляйскага павету Літвы наведвае Гомельскую вобласць23/05/2007 14:18 22 – 23 мая ў Гомельскай вобласці знаходзіцца з візітам дэлегацыя Шаўляйскага павету Літоўскай Рэспублікі. Як паведаміла БелаПАН, дэлегацыю ўзначальвае кіраўнік Шаўляйскага павету Алвідас Шяджус, таксама ў яе склад уваходзяць начальнік упраўлення эканомікі і працоўных рэзерваў Альгімінас Гаўбас, галоўны спецыяліст аддзела рэгіянальнага развіцця Раса Навакаўскайтэ і дырэктары прыватных кампаній.
Вярхоўны суд пачне разгляд другой крымінальнай справы па гомельскай групоўцы22/05/2007 14:44 29 мая Вярхоўны суд Беларусі пачне разгляд другой крымінальнай справы ў дачыненні да членаў гомельскай злачыннай групоўкі Сяргея Марозава. Як паведамілі ў судзе, у ліку абвінавачаных 5 удзельнікаў банды, што праходзілі па справе, якую ВС разгледзеў у канцы мінулага года. Гэта Сяргей Марозаў, Ігар Данчанка, Аляксандр Астрацоў-Гутыра, Віталь Зайцаў і Аляксандр Семчанка. Падчас дасудовай вытворчасці ім былі прад’яўлены новыя абвінавачанні ва ўчыненні асабліва цяжкіх злачынстваў.
У Гомельскім парку падлічылі вавёрак19/05/2007 12:56 Супрацоўнікі Гомельскага палацава-паркавага ансамблю ўпершыню правялі ўлік вавёрак, якія здаўна жывуць у цэнтральным парку гораду. Парк быў разьбіты на сэктары, і супрацоўнікі адначасова вялі перапіс вавёрак. Генэральны дырэктар гісторыка-культурнай установы Алег Рыжкоў паведаміў БелаПАН, што цяпер на тэрыторыі парку, які займае амаль 25 га зямель над ракой Сож, жыве прыкладна 130 вавёрак.
У выніку кадравых ракіровак будзе зьменены старшыня Сьветлагорскага райвыканкама18/05/2007 19:30 Як паведаміла прэс-служба Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, 17 траўня кіраўнік дзяржавы даў згоду на прызначэньне шэрагу службовых асобаў. У прыватнасьці, дадзена згода на прызначэньне старшынём Сьветлагорскага раённага выканаўчага камітэту Пятра Шостака, намесьнікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэту - Баляслава Пірштука.
Предприниматели Ветки просят КГК проверить правомерность переноса местного рынка18/05/2007 13:03 Предприниматели городского посёлка Ветка Гомельской области обратились в Комитет государственного контроля с просьбой провести проверку правомерности действий местных властей по сносу рынка. Решение о переносе объекта с площадки возле автовокзала было принято Ветковским райисполкомом. В соответствии с ним торговые домики предприниматели должны освободить до 1 июня. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |