СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Чыноўнік са Сьветлагорска за атрыманьне хабару асуджаны на 8 гадоў13/06/2007 22:08 Да 8 гадоў пазбаўленьня волі суд Сьветлагорскага раёну прыгаварыў былога намесьніка генэральнага дырэктара камунальнага жыльлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Сьветач” г. Сьветлагорска, паведамляе БелаПАН. Паводле інфармацыі Генэральнай пракуратуры, папярэдняе расьсьледаваньне па крымінальнай справе ў адносінах намесьніка гендырэктара КЖУП “Сьветач” і індывідуальнага прадпрымальніка, які жыве ў Сьветлагорску і абвінавачаны ў пасярэдніцтве ў атрыманьні хабару, праведзена пракуратурай Буда-Кашалёўскага раёну.
У Рэчыцы з-за “Дажынак” 400 чалавек засталіся без працоўных месцаў12/06/2007 19:53 У Рэчыцы дзясяткі прадпрымальнікаў, якія працавалі на рынку “Славянскі”, 11 чэрвеня прыйшлі да мясцовага райвыканкаму з патрабаваньнем прадаставіць ім новае месца працы. Прадпрымальнікі сплацілі падатак і ўнесьлі грашовы збор за месцы за ўвесь чэрвень. Але зь 11 чэрвеня каля 400 гандляроў засталіся бяз працы.
«Чорныя капацелі» раскрадаюць гістарычную спадчыну. Улады бяздзейнічаюць09/06/2007 17:03 У вёсцы Каралеўская Слабада-2 Сьветлагорскага раёна, на месцы горада Казімір, які стаяў тут у ХVII ст., пабывалі “чорныя капацелі”. Іх здабычай сталі некалькі старадаўніх рэчаў.
З-за праблемаў на Мазырскім НПЗ Гомельская вобласьць засталася без сродкаў08/06/2007 19:26 Фінансавыя праблемы Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу стварылі праблемы з напаўненьнем бюджэту Гомельскай вобласьці, паведаміла інфармацыйнаму агенству Прайм-ТАСС асоба, якая блізкая да органаў дзяржаўнага кіраваньня. Суразмоўца адзначыў, што гэты завод быў асноўным напаўняльнікам абласнога бюджэту. Палову бюджэтных адлічэньняў завод накіроўваў у рэспубліканскі бюджэт, а палову – у абласны і гарадзкі.
Рэчыца: знішчаны будынак гімназіі ХІХ ст.07/06/2007 20:26 У Рэчыцы знеслі гістарычны 2-павярховы будынак былой жаночай гімназіі, які ўваходзіў у турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гомельшчыны». Гэта быў адзін з 4-х мураваных будынкаў, пабудаваных у Рэчыцы ў канцы ХIХ — пачатку ХХ стагоддзяў. Ініцыяваў знос гістарычнага будынка Рэчыцкі райвыканкам у сувязі з падрыхтоўкай горада да рэспубліканскіх «Дажынак», прызначаных на верасень бягучага года.
У Дуброве выйшаў соты выпуск “народнага баявога лістка”06/06/2007 20:12
У вёсцы Дуброва Сьветлагорскага раёна выдадзены соты выпуск мясцовага грамадзкага выданьня “Дуброўскі настрой”. На працягу 9 гадоў гэтая малафарматная газэта прадстаўляе незалежны пункт гледжаньня на падзеі ў вёсцы і ў сьвеце. “Народны баявы лісток” – так на першай старонцы акрэсьлены жанр выданьня.
В Гомеле сгорело маршрутное такси05/06/2007 12:20 Как сообщил БелаПАН очевидец происшествия Игорь Случак, микроавтобус "Газель" третьего маршрута загорелся на площади Труда, что в центре города, 4 июня примерно в 7.30. На месте происшествия работали 2 пожарных расчета, однако "Газель" сгорела полностью. Примерно на 40 минут движение общественного транспорта в районе площади Труда было остановлено.
Дабраахвотнікі запрашаюцца на археалягічныя раскопкі ў Сьветлагорскім раёне02/06/2007 16:45 Прафэсар катэдры гісторыі і паліталёгіі Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту, доктар гістарычных навук Сяргей Рассадзін зьвяртаецца да ўсіх ахвотных паўдзельнічаць у археалягічных раскопках, якія ён сёлета будзе праводзіць у Сьветлагорскім раёне. Дабраахвотнікі могуць папрацаваць на першых раскопках у Шацілках – старадаўняй частцы Сьветлагорска, а таксама на раскопках у вёсцы Каралёва Слабада-2 - на месцы горада Казімір, які існаваў у XVII стагодзьдзі.
Пад Гомелем знойдзены пахаванні расстраляных людзей01/06/2007 14:53 У лясным масіве пад Гомелем, на тэрыторыі Прыбыткоўскага сельсавета, салдаты 52‑га спецыялізаванага пошукавага батальёна вядуць раскопкі на месцы масавага пахавання расстраляных людзей. Як паведамілі БелаПАН вайскоўцы батальёна, інфармацыя аб пахаванні на гэтым месцы забітых людзей паступіла ад мясцовых жыхароў.
У Стаўбцоўскім і Жыткавіцкім лясгасах будуць створаны вытворчасці па выпуску пелет31/05/2007 12:36 Першыя 2 заводы па вытворчасці пелет у Беларусі з'явяцца ў бліжэйшыя 1,5 гады, паведаміў 30 траўня журналістам начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Корбут. Паводле яго слоў, прадпрыемствы будуць пабудаваны на базе дзеючых вытворчасцей у Стаўбцоўскім і Жыткавіцкім лясгасах. На іх прадугледжваецца перапрацоўваць драўняныя шчэпкі і выпускаць пелеты - грануляванае паліва, прызначанае для выкарыстання на міні-ЦЭЦ (іх будаўніцтва вядзецца ў кожным раёне Беларусі).Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |