СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSS
Назіральнік ад СНД не ведае пра Карму і Рагачоў01/09/2008 18:29 Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай 29 жніўня заявіў журналістам, што ў Гомельскай вобласці “няма ніводнай акругі, дзе будзе адсутнічаць канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты, а гэта значыць, што ў выбаршчыкаў будзе выбар”. Ні тое І. Катлабай кепска разабраўся з геаграфіяй Гомельшчыны, ні тое не валодае інфармацыяй. У Светлагорску зарэгістраваны кандыдаты ў Нацыянальны сход27/08/2008 17:30 У Светлагорскай выбарчай акрузе кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны Сяргей Дайнека і Валянціна Кавалёва. 0,2% подпісаў не хапіла акруговай камісіі, каб прызнаць вылучэнне апазіцыйнага кандыдата С. Дайнекі несапраўдным. На паседжанні камісіі 27 жніўня прысутнічаў назіральнік ад грамадзян В. Болбас (на здымке), самі вылучэнцы, кіраўнікі іх ініцыятыўных груп і карэспандэнты мясцовых газет.
Сенсацыйныя археалагічныя знаходкі ў Светлагорску19/08/2008 13:59 Знойдзеныя незвычайныя ўпрыгожванні эпохі позняй антычнасці Афіцыйна Светлагорску ўсяго 47 гадоў. Аднак новыя археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што людзі тут жылі яшчэ 1,5 тысячы гадоў назад. Продкі светлагорцаў падтрымлівалі культурна-эканамічныя кантакты з готамі, гунамі і Старажытным Рымам. (Відэа.)
План прыватызацыі аб'ектаў11/08/2008 16:26 План прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, на 2008 — 2010 гг. Зацверджаны пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.07.2008 г. № 1021. (Звесткі па Жлобінскім, Рагачоўскім і Светлагорскім раёнах.)
У Жлобінскай камісіі – два дэмакратычныя назіральнікі05/08/2008 15:01 Два назіральнікі, якія прадстаўляюць Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы Беларусі, накіраваны ў Жлобінскую акруговую камісію па выбарах. У суседнім Светлагорскім раёне ў акруговай камісіі назіральнікаў ад дэмакратычных партый пакуль няма.
Прагматызм БМЗ29/07/2008 12:16 Беларускі металургічны завод (БМЗ) рыхтуецца пабудаваць завод па вытворчасці ліставага праката коштам каля 2 - 2,5 млрд. USD.
Светлагорскі райвыканкам збірае звесткі пра Сяргея Дайнеку22/07/2008 13:55 Намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Сяргей Меркулаў выклікаў да сябе кіраўніка, які з’яўляецца начальнікам па месцы працы Сяргея Дайнекі – актывіста Партыі камуністаў Беларускай у Светлагорску (Гомельская вобласць). Прычына выкліку – магчымае вылучэнне С. Дайнекі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. У Светлагорскім раёне раскопваюць горад XVII стагоддзя18/07/2008 11:49 Гэтае паселішча існавала ў XVII стагоддзі і мела Магдэбургскае права.
Парламенты і парламентарыі03/06/2008 13:05 Прадстаўнік грамадскасці Светлагорскага раёна Святлана Міхальчанка пабывала на сэсіі Парламенцкай Асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу. У мінулым годзе па ініцыятыве С. Міхальчанкі ў Светлагорскім раёне было сабрана 1340 подпісаў жыхароў за захаванне сацыяльных гарантый для дзяцей, студэнтаў, пенсіянераў і іншых катэгорый насельніцтва, якім неабходная дзяржаўная падтрымка. Подпісы былі перададзены ў беларускую Палату прадстаўнікоў. У сваім інтэрвію С. Міхальчанка дзеліцца меркаваннямі аб працы дэпутатаў беларускай Палаты прадстаўнікоў і ўражаннямі аб Еўрапейскім парламенце. Звяртаўся ў пасялковы Савет…19/05/2008 21:58 У Светлагорскім раёне жыхар пасёлка Парычы Давыдзенка П. А. звярнуўся па бытавым пытанні ў мясцовую міліцыю. Апусцім дэталі і засяродзімся толькі на адказе, які атрымаў гэты чалавек, інвалід першай групы. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |