СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSСветлагорск: новы выпадак ВІЧ – кожныя 3 дні02/12/2008 14:42 У Светлагорску па-ранейшаму найвялікшая колькасць ВІЧ-інфікаваных у краіне. 1 снежня ў горадзе адкрылі памятны знак, які нагадвае аб ахвярах хваробы і заклікае з разуменнем ставіцца да тых, хто жыве з дыягназам ВІЧ. Знак усталяваны ля праваслаўнага сабора, які знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.
Вызначаны гарады, на камерцыйныя прадпрыемствы якіх не распаўсюджваюцца падатковыя льготы22/10/2008 13:51 У пералік населеных пунктаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)", у адпаведнасці з пастановай урада нумар 1451 увайшлі 22 гарады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.
Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада03/10/2008 16:49 Выяўлены невядомыя раней звесткі са старадаўняй гісторыі нашага горада. Аказалася, што па просьбе тутэйшага жыхара нават было прынятае адно з рашэнняў караля Стэфана Баторыя.
Жлобін і Светлагорск: назіральнікі лічаць, што выбары не былі дэмакратычнымі30/09/2008 16:16
Выбары ў Жлобінскай і Светлагорскай выбарчых акругах не былі дэмакратычнымі і свабоднымі – такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі. На працягу выбарчай кампаніі адсутнічалі роўныя ўмовы для кандыдатаў, не была забяспечана адкрытасць пры падліку галасоў. Падчас галасавання, на меркаванне назіральнікаў, меліся значныя парушэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Жлобін: кіраўніцтва БМЗ кантралюе, каб датэрмінова прагаласавалі нават супрацоўніцы, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку27/09/2008 12:42 Кіраўнікам участкаў Беларускага металургічага завода ў Жлобіне разаслана пісьмо за подпісам Аляксея Красюка, намесніка начальніка завадскога упраўлення па аўтаматызацыі. У пісьме прапануецца прымусіць падначаленых галасаваць датэрмінова, а таксама “давесці да ведама” работнікаў, за каго трэба галасаваць.
Кандыдаты-камуністы працуюць у «Аб’яднаньні садзейнічаньня інтэграцыі Беларусі і Расіі»15/09/2008 12:56 Зьвесткі пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паказваюць, што цэлы шэраг вылучэнцаў Аб'яднаных дэмакратычных сіл працуюць плячо ў плячо на адных і тых жа прадпрыемствах.
Магазіны Рагачоўскага раёна прадавалі пратэрмінаваныя прадукты08/09/2008 17:38 Падчас рэйдавых праверак Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў парушэнні ў працы гандлёвых прадпрыемстваў Рагачоўскага раёна, піша БелаПАН.
Назіральнік ад СНД не ведае пра Карму і Рагачоў01/09/2008 18:29 Каардынатар місіі назіральнікаў СНД па Гомельскай вобласці Іван Катлабай 29 жніўня заявіў журналістам, што ў Гомельскай вобласці “няма ніводнай акругі, дзе будзе адсутнічаць канкурэнцыя паміж кандыдатамі ў дэпутаты, а гэта значыць, што ў выбаршчыкаў будзе выбар”. Ні тое І. Катлабай кепска разабраўся з геаграфіяй Гомельшчыны, ні тое не валодае інфармацыяй. У Светлагорску зарэгістраваны кандыдаты ў Нацыянальны сход27/08/2008 17:30 У Светлагорскай выбарчай акрузе кандыдатамі ў дэпутаты Нацыянальнага сходу зарэгістраваны Сяргей Дайнека і Валянціна Кавалёва. 0,2% подпісаў не хапіла акруговай камісіі, каб прызнаць вылучэнне апазіцыйнага кандыдата С. Дайнекі несапраўдным. На паседжанні камісіі 27 жніўня прысутнічаў назіральнік ад грамадзян В. Болбас (на здымке), самі вылучэнцы, кіраўнікі іх ініцыятыўных груп і карэспандэнты мясцовых газет.
Сенсацыйныя археалагічныя знаходкі ў Светлагорску19/08/2008 13:59 Знойдзеныя незвычайныя ўпрыгожванні эпохі позняй антычнасці Афіцыйна Светлагорску ўсяго 47 гадоў. Аднак новыя археалагічныя знаходкі сведчаць аб тым, што людзі тут жылі яшчэ 1,5 тысячы гадоў назад. Продкі светлагорцаў падтрымлівалі культурна-эканамічныя кантакты з готамі, гунамі і Старажытным Рымам. (Відэа.) Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |