СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рэгіянальныя навіны RSSПа дарозе з Гомеля ў Жлобін з цыстэрны вылілася 60 т паліва19/01/2009 18:04 18 cтудзеня па дарозе з Гомелю ў Жлобін з таварнай чыгуначнай цыстэрны знікла 60 тон карабельнага паліва "Газаіль-АКА-305". Грузаадпраўніком з'яўлялася беларускае ТАА "Трайпл", грузаатрымальнікам — латвійскае ТАА "Інгрыд "А".
Сьветлагорск упадабаў песьні "З бацькоўскай кружэлкі"31/12/2008 20:15 Свой першы на Гомельшчыне канцэрт з новай праграмай Алесь Камоцкі правёў у горадзе над Бярэзінай. Чарговы музычны альбом вядомага барда – "З бацькоўскай кружэлкі" – быў выпушчаны сёлета ўлетку. Гэта – пераклады на беларускую мову папулярных песень розных аўтараў. На канцэрце А. Камоцкі выканаў як шэраг твораў з новага альбому, так і некалькі ўласных лірычных песень.
Беларуска стала прызёрам інтэлектуальных "Дэбатаў"16/12/2008 14:36 Марыяна Мірчук у складзе каманды заняла ІІІ месца на міжнародным турніры інтэлектуалаў у Чарнагорыі. Зараз дзяўчына навучаецца ў Міжнародным каледжы ў Босніі і Герцагавіне. На турніры яна прадстаўляла свой каледж. Аднак удзельнічаць у "Дэбатах" пачала ў Светлагорску. Светлагорск: новы выпадак ВІЧ – кожныя 3 дні02/12/2008 14:42 У Светлагорску па-ранейшаму найвялікшая колькасць ВІЧ-інфікаваных у краіне. 1 снежня ў горадзе адкрылі памятны знак, які нагадвае аб ахвярах хваробы і заклікае з разуменнем ставіцца да тых, хто жыве з дыягназам ВІЧ. Знак усталяваны ля праваслаўнага сабора, які знаходзіцца на цэнтральнай вуліцы горада.
Вызначаны гарады, на камерцыйныя прадпрыемствы якіх не распаўсюджваюцца падатковыя льготы22/10/2008 13:51 У пералік населеных пунктаў, на якія не распаўсюджваецца дзеянне Дэкрэта нумар 1 ад 28 студзеня 2008 года "Аб стымуляванні вытворчасці і рэалізацыі тавараў (работ, паслуг)", у адпаведнасці з пастановай урада нумар 1451 увайшлі 22 гарады. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве эканомікі Беларусі.
Студэнт са Светлагорска выявіў невядомыя звесткі па гісторыі свайго горада03/10/2008 16:49 Выяўлены невядомыя раней звесткі са старадаўняй гісторыі нашага горада. Аказалася, што па просьбе тутэйшага жыхара нават было прынятае адно з рашэнняў караля Стэфана Баторыя.
Жлобін і Светлагорск: назіральнікі лічаць, што выбары не былі дэмакратычнымі30/09/2008 16:16
Выбары ў Жлобінскай і Светлагорскай выбарчых акругах не былі дэмакратычнымі і свабоднымі – такія высновы зрабілі мясцовыя незалежныя назіральнікі. На працягу выбарчай кампаніі адсутнічалі роўныя ўмовы для кандыдатаў, не была забяспечана адкрытасць пры падліку галасоў. Падчас галасавання, на меркаванне назіральнікаў, меліся значныя парушэнні Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Жлобін: кіраўніцтва БМЗ кантралюе, каб датэрмінова прагаласавалі нават супрацоўніцы, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку27/09/2008 12:42 Кіраўнікам участкаў Беларускага металургічага завода ў Жлобіне разаслана пісьмо за подпісам Аляксея Красюка, намесніка начальніка завадскога упраўлення па аўтаматызацыі. У пісьме прапануецца прымусіць падначаленых галасаваць датэрмінова, а таксама “давесці да ведама” работнікаў, за каго трэба галасаваць.
Кандыдаты-камуністы працуюць у «Аб’яднаньні садзейнічаньня інтэграцыі Беларусі і Расіі»15/09/2008 12:56 Зьвесткі пра рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў паказваюць, што цэлы шэраг вылучэнцаў Аб'яднаных дэмакратычных сіл працуюць плячо ў плячо на адных і тых жа прадпрыемствах.
Магазіны Рагачоўскага раёна прадавалі пратэрмінаваныя прадукты08/09/2008 17:38 Падчас рэйдавых праверак Камітэт дзяржкантролю па Гомельскай вобласці выявіў парушэнні ў працы гандлёвых прадпрыемстваў Рагачоўскага раёна, піша БелаПАН. Беларусь і сьвет
Блог
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |