СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Грамадзкія арганізацыі і ініцыятывы ў нашым горадзе і раёне
Кантактная асоба: Аляксандр Хадановіч. Адрас: вул. Зялёная, 10, г. Сьветлагорск, Гомельская вобл., 247435. Тэл./факс 2 69 52. Тэл. (029) 343 61 50. Электронная сувязь: altern70@mail.ru Створана ў 2001 г. Накірунак: дабрачынная дзейнасьць, накіраваная на развіцьцё агульнадаступных сыстэмаў дапамогі асобам, якія патрапілі ў залежнасьць ад наркатычных сродкаў, і людзям, якія жывуць з ВІЧ/СНІД і іх сем’ям, хворым на гемафілію і іх сем’ям. Асноўныя мэты: садзеяньне ў сфэры прапаганды здаровага ладу жыцьця, пашырэньне грамадзкага руху супраць ужываньня наркотыкаў сярод моладзі. Прыклады дзейнасьці: сэмінары і трэнінгі па прафіляктыцы ВІЧ/СНІД; групы ўзаемадапамогі асобаў, якія жывуць з ВІЧ/СНІД і нарказалежных (у тым ліку жаночая), і созалежных (родных і блізкіх); псыхатэрапэўтычная група; рэабілітацыйны цэнтр для нарказалежных; “гарачая лінія” па пытаньнях ВІЧ/СНІД – тэл. 2 69 52 ў працоўныя дні з 18.00 да 20.00. Гл. таксама: http://www.belaids.net/news/news.php http://www.hramvsr.by/alternativa.php http://www.gomelaids.info/katalog/goroda/svetlogorsk.htm http://itpcru.org/endofgrants/2005/14 http://www.church.by/resource/Dir0056/Dir0072/ На здымку: акцыя “Запалі сьвечку”, накіраваная на прафіляктыку ВІЧ/СНІД, ў офісе “Альтэрнатывы” - май 2006 г. Фота: www.belaids.net/news/news.php
Сьветлагорскае маладзёвае грамадзкае аб’яднаньне “Рэальны сьвет”. Кантактная асоба: Юрый Бутырын. Адрас: вул. Мірашнічэнкі, 25Б, г. Сьветлагорск, Гомельская вобл., 247435. Тэл. 4 17 52. Тэл./факс 4 52 11. Электронная сувязь: realw@gomel.unibel.by Інтэрнэт-сайт: www.realworld.unibel.by Створана ў 1996 г. Накірунак дзейнасьці: рашэньне сацыяльна-псыхалягічных праблемаў моладзі шляхам рэалізацыі прафіляктычных, рэабілітацыйных і навучальных праграмаў. Асноўныя мэты: падтрымка і разьвіцьцё маладзёвых ініцыятываў у разнастайных сфэрах дзейнасьці, садзеяньне зьніжэньню росту алкагалізму, наркаманіі і ВІЧ-інфэкцыі сярод моладзі горада, арганізацыя занятасьці і дусугу моладзі, фарміраваньне ў моладзі ідэяў здаровага ладу жыцьця. Прыклады дзейнасьці: лекцыі, сэмінары, трэнінгі; конкурс дзіцячых малюнкаў; штогадовы маладзёвы фэст “Спідабойка”; стварэньне і разьвіцьцё цэнтра сацыяльна-псыхалягічнай рэабілітацыі нарказалежных (тэрапэўтычнай абшчыны). Гл. таксама: http://www.aids.by/news_det.php?id=213 http://www.yadnet.sp.ru/rovesnik2/news/global/2006/eeyn1.html http://www.belaids.net/articles/city.php http://www.ranak.by/plus/viewrp.php?id=846 http://www.newsvm.com/articles/2000/06/13/spid.html На здымку: на І-ай сустрэчы Усходнеэўрапейскай маладзёвай сеткі, у якой узялі ўдзел прадстаўнікі “Рэальнага сьвету” - г. Судак, Украіна, жнівень 2006 г. Фота: http://www.yadnet.sp.ru/rovesnik2/news/global/2006/eeyn1.html
Кантактная асоба: Тэльман Масьлюкоў. Адрас для карэспандэнцыі. Аддзяленьне сувязі № 2, абанэнтная скрыня 32, г. Сьветлагорск, Гомельская вобл., 247432. Электронная сувязь: TBM-S@tut.by ICQ 217-031-844. ТБМ створана ў 1989 г., дзейнасьць у Сьветлагорскім раёне – з 1990 г. Накірунак: культурна-асьветніцкая дзейнасьць у галіне беларускай мовы і праз яе – усёй беларускай нацыянальнай культуры. Асноўныя мэты: аднаўленьне ў грамадзтве стаўленьня да роднай мовы як да нацыянальнай сьвятыні, пашырэньне яе ўжытку ва ўсіх сфэрах жыцьця, садзейнічаньне забяспячэньню ёй рэальнага статуса дзяржаўнай мовы; садзейнічаньне развіцьцю гістарычнай памяці і фарміраваньню нацыянальнай самасвядомасьці. Прыклады дзейнасьці ў раёне: навукова-практычная праграма для навучэнцаў; конкурсы па журналістыцы для моладзі; штогадовыя краязнаўчыя экспэдыцыі – у прыватнасьці, ініцыяваньне археалягічных дасьледаваньняў на месцы г. Казімір (XVII ст.) і ў Шацілках - старадаўняй частцы Сьветлагорска. Гл. таксама: http://edu.euro26.by/index.php?page=fullnews&news=536 http://ranak.by/plus/viewrp.php?id=1522 http://press.bymedia.net/press.article.print.php?articleID=474087&IDНа здымку: валянтэры ў археалягічнай экспэдыцыі ад ТБМ у Сьветлагорску - Жлобінскі раён, жнівень 2006 г.
Фота: http://by.rferl.org/textarticlesfeatures/man/2006/12/342ccc69-a0a4-48b1-8df6-5b8083eda965.html
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |