СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Палітычныя партыі ў нашым горадзе і раёне
Партыя створаная ў 1995 г. злучэньнем двух партый — Аб’яднанай дэмакратычнай (АДПБ, створаная ў 1990 г.) і Грамадзянскай (створаная ў 1994 г.), дзейнасьць партыі у Сьветлагорскім раёне – з 1995 г.
Кантактная асоба ў Сьветлагорску: Вадзім Болбас. Тэл. 2 02 04. Тэл. (029) 738 91 02. Партыя створаная ў 1993 г. сябрамі грамадзкага аб’яднаньня “БНФ Адраджэньне”, якое заснаванае ў 1989 г., дзейнасьць партыі у Сьветлагорскім раёне – з 1993 г. Асноўныя мэты. Галоўная мэта Партыі БНФ - свабодны чалавек у незалежнай эўрапейскай Беларусі. Партыя БНФ імкнецца: да Свабоды, а менавіта да стварэньня дэмакратычнае супольнасьці адказных грамадзянаў; да незалежнасьці Беларусі, якая павінна быць незваротнай і надзейна абароненай; да дабрабыту, да эканамічнага вызваленьня людзей праз гарантыі для прыватнай уласнасьці; да адраджэньня, да аднаўленьня беларускае культурнае традыцыі на грунце эўрапейскіх маральных каштоўнасьцяў. Партыя БНФ – за эўрапейскі выбар Беларусі. Погляды Партыі БНФ знаходзяцца ў рэчышчы агульнаэўрапейскай народнай, кансэрватыўнай і хрысьціянска-дэмакратычнай ідэйнай традыцыі. (Паводле Праграмы Партыі БНФ.)
Кантактная асоба ў Сьветлагорску: Сьвятлана Міхальчанка. Адрас для карэспандэнцыі. Маладзёжны м-н, 34 - 8, г. Сьветлагорск, Гомельская вобл., 247431. Тэл./факс 4 33 42. Тэл. (029) 399 42 26. Электронная сувязь: PKB-S@tut.by Партыя камуністаў беларуская створаная ў 1991 г. (вядзе сваю гісторыю з І зьезду Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая дзейнічала і ў Беларусі – Менск, 1898 г.); дзейнасьць ПКБ у Сьветлагорскім раёне – з 1993 г. Асноўная мэта. Аб’яднаньне і палітычнае разьвіцьцё работнікаў наёмнай працы для дасягненьня поўнага вызваленьня ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах, і будаўніцтва безклясавага грамадзтва сацыяльнай справядлівасьці. Прыклады дзейнасьці ў Сьветлагорскім раёне. Прадстаўнікі ПКБ у Сьветлагорскім раёне ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзеньні наступных акцыяў, палітычных кампаніяў і іншых мерапрыемстваў: мясцовыя, парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары; акцыі: а) супраць росту жыльлёва-камунальных тарыфаў, б) супраць перайменаваньня праспектаў Машэрава і Скарыны ў Менску, в) акцыі салідарнасьці з сем’ямі зьніклых бяз вестак відных палітычных дзеячоў; збор подпісаў: за свабоду былому кандыдату ў прэзыдэнты Беларусі А. Казуліну; пад скаргай у Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь па фактах фальсыфікацыяў падчас прэзыдэнцкіх выбараў; стварэньне ініцыятыўнай групы па збору подпісаў супраць кантрактнай сыстэмы найму на працу; першамайскія дэманстрацыі і “Чарнобыльскі шлях” у Менску; веласіпедныя прабегі па месцах баявой славы; распаўсюд газэты “Таварыш”, палітычных улётак, сацыялягічных бюлетэняў і іншых друкаваных выданьняў. Друкаванае выданьне партыі: газэта «Таварыш» (www.camarade.biz) На здымке: на вечарыне вэтэранаў вайны, якая была наладжаная пры ўдзеле членаў ПКБ Сьветлагорска.
Каб дабавіць на гэтую старонку зьвесткі аб вашай партыі, альбо ўнесьці зьмяненьні, калі ласка, дашліце інфармацыю на адрас: r.partal.s@gmail.com Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |