СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Навіны парталу
Паважаныя сябры!
Вітаем Вас на рэгіянальным партале “Сьветлагорск”! Вы можаце зарэгістравацца на партале – гл. ніжэй “Рэгістрацыя”, тады ў Вас будзе магчымасьць рабіць камэнтары да матэрыялаў і весьці свой блог. У сваіх камэнтарах і блогу Вы можаце разьмяшчаць Вашыя тэксты, фотаздымкі і кароткія відэязапісы. Гэта - першы сьветлагорскі партал, на якім рэалізаваны сэрвіс вядзення блогаў і сэрвіс падпіскі на навіны (RSS). На партале выкарыстоўваюцца як клясычны, так і афіцыйны правапісы - у залежнасьці ад жаданьня аўтараў. Некаторыя старонкі могуць знаходзіцца ў стадыі стварэньня альбо перапрацоўкі - просім прабачэньня за тое, што інфармацыя на іх часова адсутнічае альбо няпоўная. Вашыя прапановы і заўвагі адносна парталу Вы можаце даслаць на электронны адрас, які пададзены ўнізе старонкі. Партал дзейнічае з сакавіка 2007 г. З найлепшымі пажаданьнямі - адміністрацыя парталу
Электронны адрас партала: r.partal.s@gmail.com
Рэгістрацыя на партале
Для таго, каб рабіць каментары і весці блог на партале, неабходна зарэгістравацца. Каб зарэгістравацца, націсніце ўверсе старонкі кнопку «Рэгістрацыя», пасля чаго адчыніцца старонка з анкетай. «Псеўданім» – гэта абазначэнне, пад якім Вашы каментары і публікацыі ў блогу будуць бачыць усе наведвальнікі. Гэта можа быць і Ваша сапраўднае імя, прозвішча. «Сапраўдныя імя і прозвішча» - гэта імя і прозвішча, пад якімі да Вас будзе звяртацца партал пры адпраўленні адміністрацыйных паведамленняў на Ваш электронны адрас. Гэтыя імя і прозвішча іншыя наведвальнікі бачыць не будуць. Калі Вы не жадаеце называць сапраўдныя імя і прозвішча, Вы можаце таксама запісаць тут псеўданім (той жа альбо іншы). «Логін» - гэта абазначэнне, якое Вы будзеце ўводзіць кожны раз, калі пажадаеце зайсці на партал як зарэгістраваны карыстальнік. Пасля рэгістрацыі Вы можаце заходзіць на партал і як звычайны карыстальнік, і як зарэгістраваны. Каб зайсці на партал як зарэгістраваны карыстальнік, Вам трэба увесці Вашыя логін і пароль уверсе старонкі і націснуць на стрэлку зправа ад пароля.
Что такое блог? 1. Блог — это сайт или раздел на сайте. 2. Публикации в блоге обычно располагаются в хронологическом порядке. 3. Блог часто пишется от первого лица. 4. Блог часто содержит ссылки на другие сайты, интересующие автора. 5. Блог обычно имеет RSS-feed. 6. Блог обычно обновляется регулярно: ежедневно либо несколько раз в неделю. 7. Некоторые блоги позволяют оставлять комментарии к заметкам. 8. Некоторые блоги содержат «блогролл» -— список ссылок на другие интересные блоги. 9. Публикации блога обычно позволяют создать представление об их авторе. 10. Блог обычно ведётся любителем, а не журналистом или писателем. Название "блог" (blog) происходит от английского слова "weblog". Т. е. weblog - blog - блог. Первый блог являлся и первым сайтом, появившимся в Интернете, и был сделан Тимом Бернесом-Ли, который больше известен как один из создателей всего Интернета. С 1992 г. он публиковал свои заметки о развитии Всемирной электронной сети и появлении новых сайтов. В 1996 г. начали появляться все новые и новые блоги. А в 1999 г. начался настоящий бум. В 2003 г. популярность блогов стала настолько велика, что они были объявлены отдельным жанром сетевой литературы. Тысячи и даже десятки тысяч людей спешили поделиться друг с другом информацией. Блогов становится всё больше и больше, их ведут как обычные люди, так и знаменитости. Як весці блог на нашым партале Зарэгіструйцеся (гл. вышэй «Рэгістрацыя на партале»). Пры рэгістрацыі пазначце ў анкеце, што жадаеце весці блог. Праз пэўны час - звычайна на працягу тыдня - для Вас будзе адчынены доступ да публікацый у блогу. Каб даведацца аб гэтым, праз тыдзень зайдзіце на партал як зарэгістраваны карыстальнік (увядзіце Вашыя логін і пароль уверсе старонкі і націсніце на стрэлку зправа ад пароля) і адчыніце старонку «Блог». Калі Вам ужо адчынены доступ да вядзення блогу, то унізе гэтай старонкі Вы ўбачыце панель для новай публікацыі, а таксама кароткую інструкцыю аб тым, як размяшчаць ілюстрацыі. Звярніце ўвагу: у пачатку публікацыі трэба ўносіць яе загаловак і кароткае апісанне (пажадана такое, якое зацікаўлівае). Загалоўкі і кароткія апісанні апошніх публікацый адлюстроўваюцца на галоўнай старонцы партала і не павінны займаць нашмат больш месца, чым суседнія. Пасля таго, як Вы ўставіце Вашу публікацыю, націсніце пад ёй кнопку «Даслаць». Цяпер Ваша публікацыя размешчана ў блогу! Пасля Вы можаце такім жа чынам размяшчаць Вашы новыя публікацыі. Калі Вы пажадаеце ўнесці змяненні альбо адмяніць Вашу публікацыю, зайдзіце на партал як зарэгістраваны карыстальнік, адчыніце старонку «Блог» і скарыстайцеся клавішамі «Рэдагаваць» альбо «Выдаліць» у пачатку публікацыі. Публікацыі, якія парушаюць заканадаўства, будуць выдаляцца, а іх аўтары пасля папярэджання могуць страціць доступ да вядзення блогу. Як размяшчаць кароткія відэазапісы ў блогу
Наш партал наведваюць землякі, якія жывуць цяпер у самых розных гарадах і краінах. Усім ім было бы цікава не толькі прачытаць аб тым, чым жыве зараз іх родны край, але і ўбачыць радзіму. Вы можаце дапамагчы ім у гэтым. Бярыце свой лічбавы фотаапарат (не бяда, калі ён з танных мадэляў) і адпраўляецеся за кароткімі відэазапісамі! Сюжэт вашага відэа можа быць самым немудрагелістым, для гэтага нават не патрабуецца якіх-небудзь значных падзей. Можна засняць абнаўленне горада альбо выгляды прыроды за яго межамі. Важна забяспечыць ваша відэа цікавымі каментарамі. Калі знялі відэа, загрузіце яго на сервіс YouTube.com/RuTube.ru. Зусім неабавязкова рабіць мантаж сюжэту, можна проста зарэгістравацца там (гэта бясплатна) і загрузіць туды свой відэафайл. Калі ваш матэрыял загрузіцца на гэты сервіс, вы атрымаеце код, які зможаце ўставіць у блогу на нашым партале. Такім чынам, ваш відэазапіс змогуць убачыць наведвальнікі парталу. Глядзіце падрабязней: Відэаблогінг - сінтез трох пачаткаў
Сьветлагорск. Сквэр на Цэнтральнай плошчы. Фота: www.svetlogorsk.net Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |