СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Інфармацыя аб горадзе і раёне
СВЕТЛАГОРСК Геаграфічнае месцазнаходжанне. Светлагорск (да 1961 г. – Шацілкі) – горад у Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці, Рэспубліка Беларусь. Цэнтр раёна. Размешчаны на раўніне Гомельскае Палессе. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені: –6,6 градусаў С; у ліпені: 18,4 градусаў С. Ападкаў у сярэднім 602 мм/год. 110 км ад Гомеля, на аўтамабільнай дарозе Бабруйск – Рэчыца. Прыстань на рацэ Бярэзіна (грузавая). Станцыя на чыгуначнай лініі Жлобін – Калінкавічы. 73,4 тыс. жыхароў (2001 г.). Кароткія гістарычныя звесткі. Па пісьмовых дадзеных населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як вёска. З 1639 г. у дакументах зафіксавана назва Шацілавічы, з 1800 г. - Шацілкі. З 20 жніўня 1924 г. мястэчка Шацілкі – цэнтр сельскага Савета. З 30 снежня 1956 г. – гарадскі пасёлак. З чэрвеня 1960 г. – цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 г. гарадскі пасёлак Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск (а Парыцкі раён – у Светлагорскі). Архітэктурная планіроўка. Асноўная частка горада - мікрараёны 1 – 5, 6, 6А. Плошчы: Пушчыных, Цэнтральная; 122 вуліц і завулкаў (пераважна ў кварталах індывідуальнай забудовы). Уздоўж ракі Бярэзіны – пляж і набярэжная. У горадзе больш за 600 га зялёных насаджэнняў, 60 га паркаў і сквераў. Прамысловыя зоны – на ўскраінах горада. Гаспадарка. Сярод прамысловых прадпрыемстваў – вытворчае аб’яднанне “Хімічнае валакно”, цэлюлозна-кардонны камбінат (ЦКК), цеплаэлектрацэнтраль, завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый, завод жалезабетонных вырабаў (будаўнічага трэсту), завод зборнага жалезабетону, упраўленне буравых работ, фабрыка мастацкіх вырабаў, друкарня, хлебазавод. Дзейнічаюць аграрна-прамысловае ўпраўленне, раённае аб’яднанне аграпрамтэхнікі. Асноўныя транспартныя прадпрыемствы – грузавы аўтамабільны парк і аўтобусны парк; маецца станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. Працуюць раённы вузел паштовай сувязі і раённы вузел электрычнай сувязі, якія маюць аддзяленні. Буйнейшыя будаўнічыя арганізацыі: будаўнічы трэст, домабудаўнічы камбінат. Працуе камунальнае жыллёвае прадпрыемства. Маецца шэраг гандлёвых прадпрыемстваў, камбінат бытавога абслугоўвання і іншыя арганізацыі ў сферы паслуг; філіялы і разлікова-касавыя цэнтры 5-ці банкаў. Адукацыя. У горадзе дзейнічаюць дзіцячыя дашкольныя ўстановы і установы агульнай сярэдняй адукацыі: 12 агульнаадукацыйных школ (у тым ліку гімназія), школа-інтэрнат, вячэрняя школа. У 1993 – 2001 г.г. дзейнічала філія Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа. Працуюць міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат, 2 прафесійна-тэхнічныя вучылішчы, індустрыяльны каледж, філіял Інстытута кіравання і прадпрымальніцтва. Спартыўнае навучанне: 3 дзіцяча-юнацкія спартыўныя школы (1 з іх – алімпійскага рэзерву). Пазашкольныя ўстановы: дом дзіцячай і юнацкай творчасці, станцыя юных тэхнікаў, цэнтр карэкцыйнага развіцця, цэнтр пазашкольнай працы, экалагічны цэнтр. Маюцца аўтамабільная школа, філіял аўтамабільнай школы г. Бабруйска. Культура, мастацтва, сродкі масавай інфармацыі. Мастацкую адукацыю дзеці і падлеткі могуць атрымліваць у школе мастацтваў і дзіцячай мастацкай школе. Даследчая праца, выставы праводзяцца ў Музеі гісторыі горада, Доме рамёстваў. Мастацкая галерэя “Традыцыя” імя Германа Пранішнікава праводзіць выставы беларускіх і замежных мастакоў. Працуе раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма. Дзейнічаюць гарадскі цэнтр культуры, дом культуры энергетыкаў, цэнтр адпачынку “Тандэм”, парк культуры і адпачынку, кінатэатр “Юнацтва”, відэатэка “Сінема”. Выдаюцца газеты ”Ранак-плюс”, ”Светлагорскія навіны”, “Светлогорский бизнес”; дзейнічае мясцовае тэлебачанне і кароткахвалевае радыё “Ранак”. Фізічная культура, спорт і турызм. У горадзе дзейнічаюць 3 стадыёны, спартыўны комплекс ЦКК, плавальны басейн. Працуюць ваенна-патрыятычны клуб “Алькор”, дзіцяча-юнацкі клуб “Зорка”, клуб па міні-футболу “Шчыт і мяч”, спартыўна-тэхнічны клуб “Чайка”, клуб “Рускі більярд”, шахматна-шашачны клуб “Гамбіт”, турысцка-краязнаўчы клуб “Пошук”. Ахова здароўя. Працуе раённае тэрытарыяльнае медыцынскае аб’яднанне, у тым ліку ў горадзе – бальніца, дзіцячая бальніца, радзільны дом, скура-венералагічны дыспансер, наркалагічны дыспансер, паліклініка, жаночая кансультацыя, стаматалагічная паліклініка, станцыя хуткай медыцынскай дапамогі. Дзейнічаюць занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, лячэбна-працоўны прафілакторый. Працуюць шэраг аптэк. 1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн. 2002. (С. 253 – 254.) 2. Богданович А. В., Сидоров П. А. Города Белоруссии. (Краткий экономический очерк.) Мн. 1967. (С. 5, 39, 49, 51 67, 89-92, 99, 128, 135, 140, 143, 145, 147, 148, 151, 153, 154, 158, 162, 168, 169.) 3. Гарады Беларусі. Мн. 1987. (С. 111 – 112.) 4. Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі. Мн., 1981. (С. 212 – 214.) 5. Светлагорскі раён / Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн. 1985. С. 334 – 336. 6. Земляки (история Светлогорска в лицах). Библиографический словарь. Мозырь. 2001. 7. Маліноўскі У. А., Пабока П. М. Нашы гарады. Мн. 1991. 8. Маслюкоў Т. В. З гісторыі Шацілавічаў / Гомельшчына: старонкі мінулага. ІІ выпуск. Гомель. 1996. 9. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга. Мн. 1995. (С. 313 – 316.) 10. Памяць. Светлагорскі раён. Кн. 1. Мн. 2000. 11. Путешествуйте по Белоруссии. Мн. 1980. (С. 160 – 162.) 12. Рассадзін С. Я., Міхальчанка А. М. Гербы і сцягі гарадоў і раёнаў Беларусі. Мн. 2005. (С. 102 – 104.) 13. Рогалеў А. Ф. Сцежкі ў даўніну. (Геаграфічныя назвы Беларускага Палесся). Мн. 1992. (С. 126 – 128.) 14. Светлагорск (буклет). 2001. 15. Сцепук У., Савасценка Я. Светлагорск. Мн. 1966. 16. Шиманский М. Земля, где я живу: путевые заметки журналиста. Мн. 1980. (С. 37 – 42.) 17. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 1. Мн. 2001. С. 257. 18. Горбачёв Н. Новая явь светлого города // Нефтяник Полесья. 1998. № 2. Гл.: http://wwww.1gb.ru/show_picture.php?id=208 19. Лук’янаў П. Р. З гісторыі Светлагорска // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1997. № 3. С. 42 – 43.
Асноўныя дакументы з гісторыі горада
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |