СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Вадзім Болбас. Паэтычныя творы.Старонка распрацоўваецца.
Зіма Мяце завея белай калыханкай, Прыспала дрэвы, хаты і траву. Ідзе зіма – халодная каханка. Яе чакаю. Зь ёю ажыву. Застылі рэкі. Пульхнай белай коўдрай Паклаўся сьнег на тоўсты, цьвёрды лёд. І закружыла ноч рукою шчодрай Над гэтай бельлю зорак карагод. А ўстане сонца – зробіць сьнег барвяным І зыркім, ажно іскры уваччу. І гэтым ранкам, доўга так чаканым, На вузкіх лыжах шпарка паімчу. Шукаў калісьці у краях далёкіх Я сярод лета белыя сьнягі, Што леглі назаўжды між гор высокіх Дзе ў хуткіх рэк крутыя берагі. Ды мне туды няма цяпер дарогі. Той край дрыжыць ад гора і пакут. У гор тых і снягоў адно трывогі, Няма спакою, радасьці… А тут… Над белым полем белыя аблокі, Між іх далей за полем белы лес. І засьцілае далягляд далёкі Бялюткі сьнег, што падае зь нябес. А час бяжыць, ня ведае прыстанку, Пасыпаў сьнегам вусы, галаву… Гудзе завея – белая каханка Пяе мне песьні, значыць – я жыву. 25 - 27.11.2006.
Гл. таксама: В. Болбас (зьвесткі аб аўтары)
Рэпэтыцыя ў народным тэатры “Спадчына”, В. Болбас – першы справа. Спэктакль “Палачанка” па пьесе А. Дударава, рэжысэр – А. Кузьмянкова. Фота В. Раманцова (Ранак-плюс. 2008. № 9).
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |