СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Рыма-каталіцкі касцёл
Парафія Узвышэння Святога Крыжа.
Пробашч - ксёндз Тадэвуш Саморэк. Адрас: вул. Савецкая, 76А, г. Светлагорск, 247435. Тэл. 2 54 92. Расклад набажэнстваў (у раскладзе магчымыя змяненні). У буднія дні. Панядзелак, серада, пятніца: 18:00 - Святая Імша (на беларускай мове). Аўторак, чацвер, суббота: 9:00 - Святая Імша (на польскай мове). У нядзелю і ў святы: 12.30 - Святая Імша (на беларускай мове).
Кароткія звесткі з гісторыі касцёла і парафіі. Першы касцёл у вёсцы Шацілкі (цяпер горад Светлагорск) быў пабудаваны ў 1638 г. пад тытулам Святога Крыжа. Касцёл быў драўляным; спалены падчас вайны 1812 г. Новы драўляны касцёл узведзены ў 1818 г., некалькі разоў ён перабудоўваўся. У 1936 г. быў зачынены савецкімі ўладамі і ў 1939 г. разабраны. Парафія аднавілася ў 1990 г. З 1992 г. пад кіраўніцтвам пробашча кс. Яна Саламона вялося будаўніцтва новага касцёла - непадалёк ад таго месца, дзе касцёл знаходзіўся раней. 6 верасня 1997 г. новы касцёл быў асвечаны кардыналам Казімірам Свёнткам.
Фота А. Хахаліна, 2005 г. globus.tut.by
Каб дабавіць на гэтую старонку зьвесткі аб вашай рэлігійнай абшчыне, альбо ўнесьці зьмяненьні, калі ласка, дашліце інфармацыю на адрас: r.partal.s@gmail.com Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |