СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’е |
Прыём студэнтаў у ЕГУ
6 сакавіка 2008 года Вільнюс, Літва На вочных і завочных бакалаўрскіх праграмах ЕГУ вядзецца прыёмная кампанія Еўрапейскі гуманітарны універсітэт вядзе прыём студэнтаў на дзённае і завочнае аддзяленні бакалаўрскіх праграм па ўсіх кірунках навучання ў ЕГУ: гісторыя, паліталогія і еўрапейскія даследаванні, міжнароднае права, філасофія, камунікацыя і інфармацыя, турызм і рэкрэацыя, сучаснае мастацтва, дызайн. На бакалаўрскія праграмы прымаюцца грамадзяне Беларусі і іншых дзяржаў, якія маюць сярэднюю адукацыю. Навучанне ў ЕГУ забяспечвае шырокія перспектывы базавай і дадатковай вышэйшай адукацыі ў Еўропе на родных - беларускай і рускай - мовах і атрымання дыплома еўрапейскага ўзроўню. Студэнты ЕГУ таксама маюць разнастайныя магчымасці для самарэалізацыі ў акадэмічнай, прафесійнай і грамадскай сферы, у тым ліку праз удзел у міжнародных адукацыйных, творчых і навукова-даследчых праектах (праграмах абмену, замежных стажыроўках, канферэнцыях, летніх моўных школах, семінарах і інш.). Прыёмная кампанія на бакалаўрскіх праграмах ЕГУ будзе праводзіцца ў некалькі патокаў і завершыцца ў канцы жніўня: 20 жніўня на дзённым аддзяленні і 22 жніўня на завочным. Першы этап адбору абітурыентаў праводзіцца на падставе дакументаў, якія прадстаўляюцца па электроннай пошце. Абітурыенты вочных праграм, якія прайшлі першы этап адбору, запрашаюцца на ўступныя выпрабаванні ў Вільнюс. Як і летась, для навучання на дзённым аддзяленні універсітэта абітурыенты павінны будуць паказаць найлепшыя вынікі ў акадэмічным рэйтынгу, у структуру якога ўключаны сярэдні бал за гуманітарныя дысцыпліны з атэстата, адзнака па замежнай мове і адзнака па профільным іспыце. Для падрабязнага знаёмства з акадэмічнымі праграмамі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта абітурыенты і іх бацькі запрашаюцца ў Вільнюс на дні адчыненых дзвярэй, якія будуць праводзіцца ў апошнюю суботу кожнага месяца з сакавіка па чэрвень 2008 года: 29 сакавіка, 26 красавіка, 31 траўня і 28 чэрвеня. У гэтым вучэбным годзе Еўрапейскі гуманітарны універсітэт адзначае сваё 15-годдзе. Пасля закрыцця ў 2004 годзе ў Беларусі па палітычных матывах ЕГУ змог аднавіць сваю дзейнасць у Літоўскай Рэспубліцы дзякуючы міжнароднай палітычнай і фінансавай падтрымцы. З 2006 года ЕГУ з'яўляецца афіцыйна зарэгістраваным літоўскім універсітэтам. Сёння на праграмах бакалаўрскай і магістарскай падрыхтоўкі ў ЕГУ навучаюцца больш за 1,500 маладых беларусаў. Самым буйным фундатарам ЕГУ з'яўляецца Еўрапейскі Саюз, які ўжо выдзеліў больш за 6 млн. еўра для падтрымкі акадэмічных праграм універсітэта і разглядае магчымасць далейшага фінансавання універсітэта. ЕГУ таксама атрымлівае значную фінансавую і палітычную падтрымку ад Літоўскай Рэспублікі, урадаў, грамадскіх арганізацый і фондаў краін Еўропы, Канады і ЗША. Поўную інфармацыю аб адукацыйных праграмах ЕГУ можна атрымаць на сайце http://bel.ehu.lt/
Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |