СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Праграма малых праектаўПраграма Малых Праектаў (Matra/KAР) пры Пасольстве Каралеўства Нідэрландаў Прызнанне каштоўнасці малых ініцыятываў Matra – праграма Міністэрства Замежных Спраў Нідэрландаў. Яна сканцэнтравана на дзейнасці, скіраванай на далейшае развіццё і ўзмацненне структур адкрытага, шматграннага і дэмакратычнага грамадства.
Matra/KAР – праграма малых праектаў Пасольства дзейнічае ў азначаных межах. Сацыяльныя пераўтварэнні ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы з'яўляюцца мэтай, якая патрабуе сапраўды вялікіх высілкаў. Але гэта не азначае, што яе можна дасягнуць толькі праз механізм буйных праектаў. Калі прымаць у разлік толькі буйнамаштабныя падыходы, то з удзелу ў новых пераўтварэннях будзе выключана вельмі вялікая колькасць людзей, і толькі малая іх частка ім падвергнецца. Matra/KAР стваралася з разуменнем таго, што вялікая колькасць дробнамаштабных пачынанняў, распачатых індывідуальна або рознымі групамі, таксама неабходная для стварэння шматграннай грамадзянскай супольнасці, у жыцці якой прымае актыўны ўдзел вялікая колькасць людзей. Праграма Matra/KAР здзяйсняецца праз 11 пасольстваў у краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і консульства ў Санкт-Пецярбурзе. Праграма прымае заяўкі з наступных 15 краін: Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, Латвія, Літва, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Славенія, Турцыя, Украіна, Харватыя, Чэхія, Эстонія. Заяўкі на атрыманне грантаў Matra/KAР з Беларусі павінны накіроўвацца арганізатарамі праекта па электроннай пошце (war-matra@minbuza.nl) ў Пасольства Нідэрландаў у Варшаве. Умовы для зацвярджэння заявак вызначаны ніжэй. Пасольства упаўнаважана прадстаўляць гранты максімум да 15,000 Euro. Умовы : Нягледзячы на тое, што памеры грантаў невялікія, пасольства з асаблівай увагай сочаць за тым, каб яны адпавядалі вызначаным крытэрыям, былі карыснымі і сапраўды выкарыстоўваліся на загадзя зацверджаныя мерапрыемствы. Таму заяўкі павінны быць аформлены адпаведным чынам. Патрабаванні да зместу праекта: Каб адпавядаць умовам Matra/KAP, праект павінен быць скіраваны на сацыяльныя змены ў накірунку шматграннай грамадзянскай супольнасці. Змест праекту і яго мэты павінны цалкам адпавядаць патрабаванням Мatra. Праект павінен якім-небудзь чынам умацоўваць грамадзянскую супольнасць і рабіць яе больш разнастайнай. Прыкладамі такой актыўнасці могуць быць: · ініцыятыве па ўмацаванню першынства закона, абароне правоў чалавека, нацыянальных меншасцяў, ахове прыроды, грамадскага ўдзелу ў мясцовым самакіраванні і г.д.; · ініцыятывы па ўмацаванню няўрадавых арганізацый (НПА); · ініцыятывы па ўмацаванню ролі незалежных СМІ ў беларускім грамадстве, ўкараненню наватарскіх ідэй у адукацыі і мастацтве, якія ў сваю чаргу будуць садзейнічаць працэсам сацыяльнай трансфармацыі і станаўленню дэмакратыі. Неабходныя падыходы да праектаў: · праект павінен здзяйсняцца па мясцовай ініцыятыве; · праект павінен быць скіраваны на дакладна акрэсленую мэтавую групу; · мэтавая група павінна быць актыўна прыцягнутая да ажыццяўлення праекта; · мэтавая група павінна зрабіць свой істотны ўнёсак ў здзяйсненне праекта праз грашовыя ахвяраванні, абсталяванне, памяшканне або сваёй працай; · праект павінен быць рэальным для канкрэтных мясцовых умоваў; · праект павінен быць дробнамаштабным і некамерцыйным; · працягласць праекта не павінна перавышаць 12 месяцаў. Патрабаванні да падачы заяўкі: · заяўка павінна быць накіравана арганізатарамі праекта па электроннай пошце (war-matra@minbuza.nl), прадстаўлена ў Пасольства Нідэрландаў у Варшаве або ў Консульства Нідэрландаў у Мінску; · заяўка павінна быць запоўнена на ангельскай мове (пажадана дадаць версію на беларускай/рускай мове); · заяўка павінна абавязкова змяшчаць: · інфармацыю пра арганізацыю і яе найбольш значныя дасягненні; · дэталёвае апісанне мэтаў праекта і запланаванай дзейнасці; · дакладнае пазначэнне, як праект умацуе пазіцыі грамадзянскай супольнасці; · выразнае вызначэнне мэтавай групы і, калі магчыма, працэдуры яе адбору; · этапы здзяйснення праекта; · дэталёвы і празрысты бюджэт у Euro (у выглядзе табліцы з калонкамі); ацэньваючы ўсе выдаткі і пазначаючы кожную крыніцу як прыбыткаў, так і выдаткаў (ўнёскі) арганізатараў праекта і мэтавай групы (хто і якую частку праекта падтрымліваў і якой сумай); з адзначэннем пажаданага ўнёску Matra/KAP і на якія дакладна мэты. Фонды, якія будуць атрыманыя, павінны быць прызначаны для вызначаных відаў дзейнасці прадстаўленага праекта. · У заяўцы павінны пазначацца канкрэтныя сумы: · запрошаныя ў іншых донараў (калі гэты праект або яго асобныя часткі перадаюцца на разгляд іншым донарам) і · выдзеленыя іншымі донарамі (калі грашовыя сродкі ўжо атрыманыя ад іх). Абмежаванні : · Пасольства не фінансуе праекты, якія былі здзейснены ў мінулым. · Любая арганізацыя можа атрымаць не больш аднаго гранта ў год. · Дабрачынная дзейнасць у чыстым выглядзе, такая як медыцынская дапамога, фінансаванне паставак харчавання або будаўніцтва, не з'яўляецца і не прызнаецца структурным унёскам у працэс рэформ, нават калі ў гэтым прымае актыўны ўдзел мэтавая група. Якой бы ўдзячнай і карыснай не была такая дзейнасць, яна не адпавядае патрабаванням для атрымання гранта Matra/KAP. Зацвярджэнне, кантракт, аплата, справаздачнасць: Калі праект зацверджаны, з суіскальнікам падпісваецца кантракт, які вызначае ўмовы атрымання гранта. Адначасова Пасольства праводзіць першую выплату гранта, звычайна ў памеры 80%. Не пазней двух месяцаў пасля завяршэння праекта ў Пасольства Нідэрландаў у Варшаве або Консульства Нідэрландаў у Мінску павінна быць прадстаўлена фінальная справаздача па выкананню праекту, а таксама фінансавая справаздача па выкананню гранта. · Фінальная справаздача па выкананню праекта павінна ўключаць у сябе ацэнку выканання праекта, напрыклад, запланаваная дзейнасць і рэалізаваная на практыцы, нечаканыя праблемы або, наадварот, паспяховыя вынікі, меркаванні арганізатараў і ўдзельнікаў, атрыманыя ўрокі і планы на будучыню. · Фінансавая справаздача складаецца з табліцы выдаткаваных сродкаў з пазначэннем кожнага асобнага рахунка. Да яе павінны быць прыкладзены сістэматызаваныя арыгіналы ўсіх рахункаў і іншыя дакументы, якія пацвярджаюць зробленыя выдаткі. Пасля азнаямлення і зацвярджэння гэтых дакументаў, Пасольства выплачвае рэшту гранта, звычайна 20%. Пасольства пакідае за сабой права правяраць рахункі (выдаткі) і дзейнасць па праекту ў любы час. Любыя змены ў бюджэце, якія датычаць унёску Пасольства, могуць быць зроблены толькі з яго згоды. У выпадку працягнення тэрміну выканання праекту неабходна загадзя паведаміць Пасольству. Заўвага: Фонды Matra/KAP абмежаваныя. Гэта значыць, што зацвярджэнне праекта можа быць затрымана, нават калі ўсе вышэй пералічаныя патрабаванні выкананы. З'яўляючыся адзінымі, хто адказвае за размеркаванне фондаў Matra/KAP, пасольствы Каралеўства Нідэрландаў апрацоўваюць заяўкі, рахункі праектаў і выплаты па ім у кароткі час. З другога боку, яны настойваюць на абавязковым выкананні неабходных працэдур. Беларускія суіскальнікі, зацікаўленыя ў грантах Matra/KAP, могуць звяртацца ў Пасольства Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве ў любы час і падаваць заяўкі ў вольнай форме. Адрас : Contact person: Mr. Lukasz Byrski (war-matra@minbuza.nl) Інфармацыю па праграме Matra/KAP у РБ можна таксама атрымаць у Консульстве Каралеўства Нідэрландаў у Мінску ў Вінакурава А.Д. па тэлефоне (017) 262 53 23 (nlconsulate@mail.by). Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |