СветлагорскРэгіянальны партал |
Увага! Памылковыя логін/пароль! × |
Карысная інфармацыяНадвор’еРэклама
|
Праект для беларускіх журналістаў і блогераўПРАЕКТ ДЛЯ БЕЛАРУСКІХ ЖУРНАЛІСТАЎ І БЛЁГЕРАЎ
Агульная інфармацыя:
Мэты праекту: 1. наданьне беларускім блёгерам ды журналістам магчымасьці падвысіць свой прафэсыйны ўзровень праз сэмінары ды стажыроўкі за мяжой у партнэрскіх выданьнях; 2. стварэньне пула грамадзянскіх рэгіянальных журналістаў; 3. пашырэньне чытальніцкае аўдыторыі рэгіянальных навінаў; 4. пашырэньне чытальнасьці беларускіх навіноў на Захадзе праз публікацыю ў партнэрскіх выданьнях; Удзельнікі праекту атрымоўваюць: 1. шырокую чытальніцкую аўдыторыю для сваіх матар’ялаў (ужо ўкладзеныя ўмовы аб перакладзе найлепшых публікацыяў у партнэрскіх выданьнях у Чэхіі, Украіне ды Англіі, напрацаваная вялікая аўдыторыя ў Беларусі); 2. магчымасьць удзельнічаць у сэмінарах ды стажыроўках па журналістыцы ўва Украіне Чэхіі, Польшчы; 3. магчымасьць прафэсыйнага росту як грамадзянскага або прафэсыйнага журналіста; 4. пакрыцьцё выдаткаў, зьнітаваных з напісаньнем матар’ялаў; пакрыцьцё выдаткаў на журналісцкую тэхніку; 5. удзел у далейшых праектах Мэтавая аўдыторыя: • Маладзёны, якія – цікавяцца блёгамі ды Інтарнэт - тэхналёгіямі ўвогуле – прагнуць вялікае чытальніцкае аўдыторыі – хацелі б пісаць у Сеціве – бачаць сябе журналістамі або папросту хацелі б атрымаць дадатковыя веды – прагнуць навязаць міжнародныя кантакты • Журналісты • І ўсе астатнія У выпадку зацікаўленасьці просьба зьвяртацца па кантактах: +48-79-8840566, aliaxej@gmail.com (Аляксей) Рэгіянальныя навіны
Беларусь і сьвет
|
|
|
Дызайн — unutranyholas |