Лагін: Пароль: Рэгістрацыя

Карысная інфармацыя

Зваротная сувязь

Надвор'е на заўтра, 30.07.2010

+22..+24 C°, 764 мм.рт.ст
малахмарна,
Вецер: 1-3 м/c, паўднёвы

Курсы валют

cёння заўтра
Даляр ЗША 2975.00 2975.00
Эўра 3873.75 3876.13
Расейскі руб. 98.49 98.45

Апошнія аб'явы

Нашы сябры

Рэкляма

АЭС в Беларуси

“Рабі пільна – і тут будзе Вільня”

26.09.2009 11:03, прачытана: 530, каментары: 10
Ключавыя словы: Вільня, культурная сталіца Еўропы, Вильнюс, культурная столица Европы

Вільня – з тых гарадоў, пра якія быццам ужо ўсё напісана і сказана. Камусьці зь беларусаў яна ці ня больш знаёмая, чым Менск, а для іншых гэта такі ж невядомы горад, як нейкая заморская сталіца. І ніводны нарыс ці фотарэпартаж ня можа перадаць сутнасьць гэтага гораду, таму ставіць такую мэту бессэнсоўна.
Сёлета Вільня – эўрапейская культурная сталіца. Але якога-небудзь ажыятажу з гэтай нагоды не назіраецца. Для Вільні неўласьцівая мітусьлівасьць ці аўральная падрыхтоўка да чаго-небудзь. Яна проста жыве сваім жыцьцём, не хаваючы праблемаў і не імкнучыся пусьціць пыл у вочы.

Вільня. Гандлёвы цэнтр
З чаго людзі пачынаюць знаёмства з горадам? Найчасьцей – не зь мясцовых слувутасьцяў, а з гандлёвых цэнтраў, такіх, як гэты – "Эўропа". А найвялікшы гіпэрмаркет у Вільні называецца "Акропаліс", і нярэдка прыежджыя цікавяцца толькі ім. Віленчукі часам крыўдуюць з-за гэтага і называюць гіпэрмаркет "сталіцай мясцовых калгасьнікаў".

Вільня. Дзелавы квартал.
Сучасны дзелавы квартал у цэнтры гораду. Сярод тутэйшых людзей дагэтуль ідуць спрэчкі, упрыгожыў ён ці пагоршыў воблік сталіцы.

ВІльня, міні-аўтамабілі.
У гарадах, дзе шмат вузкіх вулак, міні-аўтамабілі становяцца ўсё больш папулярнымі. На іх езьдзяць і розныя гарадзкія службы.

Вільня. Вуліца Швянта Йона.
У Вільні шмат месцаў, дзе жылі ці працавалі славутыя асобы беларускай гісторыі, і некаторыя з гэтых месцаў нават адзначаныя памятнымі шыльдамі. Але мала каму вядома, што з чырвоным будынкам па вул. Швянта Йона зьвязаны студэнцкі пэрыяд  Сьцяпана Некрашэвіча, будучага арганізатара Інстытуту беларускай культуры (цяпер – Акадэмія навук Беларусі).

Вільня - помнікі розных эпох.
У эўрапейскай культурнай сталіцы ёсьць помнікі розных эпох.

Вільня. Дахі старога гораду.
Дахі Старога гораду.

Вільня. Прэзідэнцкі палац.
Прэзыдэнцкі палац (будынак ХVI – ХIX ст.) знаходзіцца побач з старой часткай Віленскага ўнівэрсытэту. У сьпякотныя дні на траве ў сквэрыку пад вокнамі прэзыдэнцкіх памяшканьняў нярэдка сядзяць і нават ляжаць студэнты. Аховы вакол – ніякай.

Вільня. Кафедральны храм.
Шлях да храму ў віленчукоў-католікаў: Катэдральны касьцёл Сьвятых Станіслава і Ўладыслава. У дні нацыянальных сьвятаў летувіскі прэзыдэнт ідзе сюды ад свайго палацу пешкі, разам са звычайнымі грамадзянамі і двума ахоўнікамі. Чаму б і беларускаму прэзыдэнту такім жа чынам не хадзіць да Катэдральнага сабору?

Вільня. Вежа Гедыміна.
Напэўна, Вільні было наканавана стаць сталіцай ВКЛ хоць бы таму, што на абшарах краіны больш не было такой гары, як тутэйшая Замкавая. Яна найлепшым чынам падыходзіла для княскай рэзыдэнцыі, найвышэйшым пунктам якой была вежа Гедыміна.

Вільня. Выгляд з гары Гедыміна.
Такі выгляд на горад адкрываецца з Замкавай гары у наш час.

"Рабі пільна – і тут будзе Вільня" – гаворыць старадаўняя прыказка.

Ці зьяўляецца ў наш час гэты горад для беларусаў нейкім узорам высокай культуры? Напэўна, у кожнага свой адказ на такое пытаньне.

Тэльман Масьлюкоў, Радыё Свабода
07.08.2009, 13:11.

Гл. таксама:
Падарожжа па самай беларускай рацэ
Падарожжы. Пілігрымка ў Ватыкан
У Рагачове помнікі архітэктуры пільнуе крымінальны вышук
Маршруты па Беларусі: Шчучын і ваколіцы
ЕС увёў адзіныя для ўсіх краін правілы выдачы віз

Пакінуць каментар

Рэгіянальныя навіны


Беларусь і сьвет


Блогі


© Belarda.org, 2007-2010
Belarda.org: Бабруйск, Барысаў, Белаазёрск, Брэст, Бярозаўка, Гарадок, Гомель, Горкі, Гродна, Жодзіна, Масты, Орша, Рэчыца, Свiслач, Светлагорск, Смалявічы